мале́кула, -ы, мн. -ы, -кул, ж.

Найменшая часцінка рэчыва, якая захоўвае ўсе яго асноўныя хімічныя ўласцівасці.

М. складаецца з атамаў.

|| прым. малекуля́рны, -ая, -ае.

Малекулярная вага.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мале́кула

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. мале́кула мале́кулы
Р. мале́кулы мале́кул
Д. мале́куле мале́кулам
В. мале́кулу мале́кулы
Т. мале́кулай
мале́кулаю
мале́куламі
М. мале́куле мале́кулах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

мале́кула ж., физ. моле́кула

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

мале́кула, ‑ы, ж.

Найменшая частачка рэчыва, якая захоўвае яго асноўныя хімічныя ўласцівасці.

[Фр. molécule ад лац. moles — маса.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Малекула 1/549, 552, 572; 2/350, 351; 4/157; 6/579, 580; 8/389, 605; 11/56, 58

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

МАЛЕ́КУЛА (новалац. molecula, памяншальнае ад лац. moles маса),

найменшая ўстойлівая часціца рэчыва, якая мае ўсе яго хім. ўласцівасці і складаецца з аднолькавых (простае рэчыва) або розных (складанае рэчыва) атамаў. Атамы ў М. злучаны паміж сабой хімічнымі сувязямі. Якасны і колькасны састаў М. выражае формула хімічная, якая адначасова дазваляе вызначыць малекулярную масу. Парадак хім. сувязей у М. дае яе структурная ф-ла. Колькасць атамаў у М. розная: ад 2 (напр., у М. кіслароду O2) да сотняў тысяч (гл. Макрамалекула). Памеры М. залежаць ад колькасці атамаў у ёй і мяняюцца да 10​2 да 10​5 пм.

Прасторавае размяшчэнне атамаў у М. адпавядае мінімуму патэнцыяльнай энергіі М. і вызначае яе геам. будову і памеры. Напр., трохатамная М. вады H2O мае форму раўнабедранага трохвугольніка, у вяршыні якога знаходзіцца атам кіслароду, адлегласць паміж атамамі кіслароду і вадароду (даўж. сувязі O—H) 95,84 пм, а валентны вугал паміж сувязямі H—O—H 104,5°. М. — складаная сістэма, у якой электроны рухаюцца вакол ядраў паводле закону квантавай механікі. Пры злучэнні атамаў у М. іх унутр. электроны не мяняюць свайго руху, а вонкавыя (валентныя) — утвараюць электронную абалонку М., будова якой абумоўлівае характар хім. сувязей у М., рэакцыйную здольнасць хім. злучэння (гл. Рэакцыі хімічныя), магн. (гл. Дыямагнетызм, Парамагнетызм) і эл. ўласцівасці рэчыва. У эл. полі ўсе М. палярызуюцца (вонкавыя электроны М. зрушваюцца адносна ядраў); некат. М. маюць пастаянны дыпольны момант. У М. разам з рухам электронаў адбываецца вагальны рух — перыяд. адносны рух ядраў (разам з унутр. электронамі), у газавай фазе — таксама вярчальны рух усёй М. як цэлага. У адпаведнасці з магчымымі відамі руху поўная энергія М. (E) складаецца з электроннай (Eэл), вагальнай (Eваг) і вярчальнай (Eвярч) энергій: E = Eэл + Eваг + Eвярч. Звычайна Eэл ≫ Eваг ≫ Eвярч. Для кожнага віду руху паводле квантавых законаў дазволены толькі пэўныя (дыскрэтныя) значэнні энергіі (энергет. ўзроўні), пры гэтым электронныя энергет. ўзроўні размешчаны далёка адзін ад аднаго (розняцца на некалькі электронвольт), вагальныя — бліжэй (на дзесятыя і сотыя долі электронвольта), а вярчальныя яшчэ бліжэй (на сотыя — стотысячныя долі электронвольта). Квантавыя пераходы паміж энергет. ўзроўнямі М. суправаджаюцца вылучэннем ці паглынаннем аптычнага выпрамянення. Сукупнасць квантавых пераходаў М. вызначае малекулярныя спектры.

Літ.:

Татевский В.М. Строение молекул. М., 1977;

Флайгер У. Строение и динамика молекул: Пер. с англ. Т 1—2. М., 1982.

М.​А.​Ельяшэвіч, К.​М.​Салаўёў.

т. 10, с. 26

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

мале́кула ж. фіз., хім. Molekül n -s, -e, Molkel f -, -n

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

мале́кула

(н.-лац. molecula, ад лац. moles = маса)

самая дробная часцінка рэчыва, якая захоўвае яго асноўныя хімічныя ўласцівасці.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Мале́кула ’найменшая частачка рэчыва, якая захоўвае яго асноўныя хімічныя ўласцівасці’ (ТСБМ). З рус. молекула ’тс’ (Крукоўскі, Уплыў, 89), якое з франц. molécule ’тс’ — штучнага слова, утворанага ад лац. mõlēs ’маса, скала’ на ўзор франц. corpuscule ’часцінка (матэрыі)’ (Голуб-Ліер, 319).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

кілагра́м-мале́кула

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. кілагра́м-мале́кула кілагра́м-мале́кулы
Р. кілагра́м-мале́кулы кілагра́м-мале́кул
Д. кілагра́м-мале́куле кілагра́м-мале́кулам
В. кілагра́м-мале́кулу кілагра́м-мале́кулы
Т. кілагра́м-мале́кулай
кілагра́м-мале́кулаю
кілагра́м-мале́куламі
М. кілагра́м-мале́куле кілагра́м-мале́кулах

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)