Ма́лашкавічы

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, множны лік, множналікавы

мн.
Н. Ма́лашкавічы
Р. Ма́лашкавіч
Ма́лашкавічаў
Д. Ма́лашкавічам
В. Ма́лашкавічы
Т. Ма́лашкавічамі
М. Ма́лашкавічах

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

Мала́шкавічы

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, множны лік, множналікавы

мн.
Н. Мала́шкавічы
Р. Мала́шкавіч
Мала́шкавічаў
Д. Мала́шкавічам
В. Мала́шкавічы
Т. Мала́шкавічамі
М. Мала́шкавічах

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

Малашкавічы (в.) 6/21 (к.), 22, 571

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

МАГО́Н (Эрман Якаўлевіч) (15.10.1899, Гольдынгенскі пав., Латвія — 11.8.1941),

удзельнік абарончых баёў на Беларусі ў Вял. Айч. вайну, ген.-маёр (1941). Скончыў Ваен. акадэмію імя Фрунзе (1928). Удзельнік грамадз. вайны на тэр. Беларусі. У Вял. Айч. вайну на чале 45-га стралк. корпуса 13-й арміі Зах. фронту 25 дзён вёў абарончыя баі на Дняпры, Проні, Сажы ў раёне Быхава, Прапойска (Слаўгарада), Крычава. 7—9 ліп. ў баі каля Быхава воіны пад яго камандаваннем знішчылі 8 танкаў, пераправіліся на правы бераг Дняпра, разграмілі праціўніка і прымусілі адступіць; у жн. пад Клімавічамі М. без страт вывеў свой корпус з акружэння. Загінуў у баі ў в. Малашкавічы Клімавіцкага р-на. Пахаваны ў Клімавічах. На месцы гібелі пастаўлены абеліск.

т. 9, с. 485

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

падгаро́ддзе Сенажаць, якая знаходзіцца ніжэй агародаў і вясной заліваецца вадой (Слаўг.). Тое ж подгараддзе, падгародзішча (Слаўг.).

ур. Падгароддзе (сенажаць каля агародаў) у в. Папоўка Слаўг., ур. Падгароддзе (1764) за Сажом, каля аколіцы Малашкаві́чы (ІЮМ, вып. 18, стар. 157, 158).

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)