«МАЛАЦІ́ЛАЧКА»,
бел. нар. танец. Муз. памер 2/4. Тэмп хуткі. Засн. на розных рытмічных элементах руху (прытупваннях, выстукваннях, падбіўках), у якіх танцоры імітуюць некат. моманты працэсу малацьбы. Запісаны ў 1950 у Магілёўскай вобл. Сцэн. варыянт танца створаны І.Серыкавым.
т. 10, с. 14
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕ́РЫКАЎ (Іван Арцёмавіч) (2.7.1919, в. Наркі Чэрыкаўскага р-на Магілёўскай вобл. — 20.11.1997),
бел. балетмайстар. Засл. дз. культ. Беларусі (1968). З 1945 саліст Ансамбля бел. нар. песні і танца Бел. філармоніі, балетмайстар Ансамбля песні і танца Бел. ваен. акругі. З 1961 маст. кіраўнік і балетмайстар Віцебскага нар. ансамбля песні і танца «Маладосць» Палаца культуры ўпраўлення быт. абслугоўвання насельніцтва. Ствараў пастаноўкі ў Дзярж. ансамблі танца Беларусі і Дзярж. акад. нар. хоры Беларусі. Творчаму почырку С. ўласціва шырокае выкарыстанне разнастайных харэагр. малюнкаў, захаванне фалькл. танц. вобразаў у пастаноўках на сучасныя тэмы, выкарыстанне нац. нехарэагр. элементаў (бел. гульні, вясельныя абрады). Сярод пастановак танцы: «Бульба», «Лявоніха», «Полечка-Віцябляначка», «Стрыкач», «Малацілачка», «Мы з Віцебска», «Лебядзіначка», «Дубочак», «Лучыначкі», «У сваты», «Маталіха», «Груздаўская полька», «Дударыкі» і інш.
Г.М.Водчыц.
т. 14, с. 353
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)