Малатня́ ’ток’ (паст., Сл. ПЗБ). Бел. рэгіяналізм, якому паводле ўтварэння адпавядае серб.-харв. млатња ’малацьба’. Семантычнымі адпаведнікамі з’яўляюцца чэш. mlatevna ’ток у гумне’, славац. mlatovna ’ток, гумно’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ток

1. Глінабітная пляцоўка ў гумне для малацьбы; гумно (БРС). Тое ж малатня́ (Паст.).

2. Высокае роўнае месца, плошча; месца, шырэйшае за вуліцу, дзе збіраецца народ (Слаўг.); прытаптанае цвёрдае месца без травы (Лёзн., Слаўг.); убіты, цвёрды грунт (Слаўг.). Тое ж точышча (Слаўг.).

3. Глінабітная падлога (БРС).

4. Месца, дзе такуюць цецерукі (Бых., Тур.).

5. Цячэнне вады (Слаўг.).

6. Пляцоўка для малацьбы на полі, для збожжа каля зернясховішча (Бых., Слаўг.).

Тураў ток — месца каля калодзежа у г. Тураве.

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)