«МАЛА́НКАВАЯ ВАЙНА́», бліцкрыг (ням. Blitzkrieg ад Blitz маланка + Krieg вайна),

тэорыя вядзення войнаў, асноўным зместам якіх з’яўляецца дасягненне перамогі ў найкарацейшы тэрмін. Тэорыя створана герм. ген.-фельдмаршалам А. фон Шліфенам і інш. ідэолагамі герм. мілітарызму і пакладзена ў аснову ваен. стратэгіі Германіі ў 1-й і 2-й сусв. войнах. Найважнейшыя палажэнні тэорыі «М.в.»: апярэджванне праціўніка ў сканцэнтраванні і разгортванні войск; дасягненне поўнай перавагі ў сілах і сродках на гал. напрамку; забеспячэнне аператыўна-стратэг. раптоўнасці; дэзарганізацыя кіравання войскамі і тылу праціўніка; нанясенне максімальна магутнага першага ўдару з мэтай дасягнення ў пачатковых бітвах рашаючага поспеху; знішчэнне ўзбр. сіл праціўніка шляхам іх рассячэння і акружэння ў выніку імклівых дзеянняў мотапяхоты і танкаў. План Шліфена, упершыню прыменены ў 1914, пацярпеў крушэнне. У 1930-я г. ням. тэарэтыкі, у т.л. Э.Людэндорф, прадоўжылі развіццё асн. палажэнняў «М.в.», прапанаваўшы тэорыю «татальнай вайны», згодна з якой узмацнялася значэнне нечаканага нападу, больш маштабнага тэрору з мэтай запалохвання насельніцтва, своечасовай падрыхтоўкі і шырокага выкарыстання падрыўных сіл на тэр. праціўніка. У пач. 2-й сусв. вайны стратэгія «М.в.» забяспечыла Германіі поспех у Зах. Еўропе. У час Вялікай Айчыннай вайны Савецкага Саюза 1941—45 вял. значэнне ў зрыве плана «М.в.» мелі абарончыя аперацыі на Беларусі, у т.л. Брэсцкай крэпасці абарона 1941, Мінска абарона 1941, Магілёва абарона 1941 і інш., а таксама Смаленская бітва 1941. Разгром ням.-фаш. войск пад Масквой азначаў поўны крах планаў «М.в.». У сучасных умовах асн. палажэнні «М.в.», мадыфікаваныя стратэгамі ЗША і НАТО, апрабаваны ў вайне супраць Ірака (гл. Кувейцкі крызіс 1990—91) і інш. войнах. Яе рысы: нанясенне загадзя запланаваных, высокадакладных, выбіральных удараў па стратэг. аб’ектах на ўсёй тэр. праціўніка ў спалучэнні з масіраваным выкарыстаннем інфарм. і радыёэлектроннай барацьбы. Сродкамі ўзбр. процідзеяння стратэгіі «М.в.» з’яўляецца своечасовае стварэнне сукупнасці ўзаемадзейных рэгіянальных інфарм.-ўдарных груповак войск, павышэнне эфектыўнасці ППА і інш.

Літ.:

Анфилов В.А. Провал «блицкрига». М., 1974.

І.Р.Дзенісенка.

т. 10, с. 10

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

блі́цкрыг, ‑у, м.

Маланкавая вайна германскіх мілітарыстаў, разлічаная на хуткую перамогу.

[Ням. Blitzkrieg — маланкавая вайна.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

blitzkrieg [ˈblɪtskri:g] n. mil. блі́цкрыг, мала́нкавая вайна́

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

«БЛІЦКРЫ́Г»

(ням. Blitzkrieg),

гл. Маланкавая вайна.

т. 3, с. 193

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

мала́нкавы

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. мала́нкавы мала́нкавая мала́нкавае мала́нкавыя
Р. мала́нкавага мала́нкавай
мала́нкавае
мала́нкавага мала́нкавых
Д. мала́нкаваму мала́нкавай мала́нкаваму мала́нкавым
В. мала́нкавы (неадуш.)
мала́нкавага (адуш.)
мала́нкавую мала́нкавае мала́нкавыя (неадуш.)
мала́нкавых (адуш.)
Т. мала́нкавым мала́нкавай
мала́нкаваю
мала́нкавым мала́нкавымі
М. мала́нкавым мала́нкавай мала́нкавым мала́нкавых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

«Бліцкрыг», гл. Маланкавая вайна

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

«Маланкавая» вайна 3/244; 6/568

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

мала́нкавы bltzschnell; bltzartig, schlgartig;

з мала́нкавай ху́ткасцю mit [in] Blitzesschnlle;

мала́нкавая вайна́ Bltzkrieg m -(e)s, -e

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

молниено́сный мала́нкавы, бліскаві́чны; (мгновенный) вокамгне́нны;

с молниено́сной быстрото́й з ху́ткасцю мала́нкі;

молниено́сная война́ мала́нкавая вайна́;

молниено́сный взгляд імгне́нны по́зірк.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

blitz

[blɪts]

1.

n.

1) бліцкры́г -у m., мала́нкавая вайна́

2) нечака́ны гвалто́ўны напа́д (самалётамі або́ та́нкамі)

2.

v.t.

рапто́ўна, гвалто́ўна напада́ць, атакава́ць або́ перамага́ць

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)