малака́не, ‑кан; адз. малаканін, ‑а, м.; малаканка, ‑і, ДМ ‑нцы; мн. малаканкі, ‑нак; аю.
Хрысціянская рэлігійная секта, якая не прызнае абраднасці і дагматаў праваслаўнай царквы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
МАЛАКА́НЕ,
адна з плыней у духоўным хрысціянстве, якая сфарміравалася ў канцы 18 ст. ў Расіі. Падзяляюцца на шэраг асобных кірункаў. Заснавальнікам лічыцца селянін з Тамбоўшчыны Сямён Уклеін. М. адмаўляюць царк. іерархію, абразы, абрадавую сістэму, лічаць, што Бог-Бацька вышэй за Бога-Сына і Бога Духа-Святога. Ідэя ўратавання тлумачыцца ў агульнапратэстанцкім сэнсе, не з дапамогай царквы, а асабістай верай. Біблію М. ўспрымаюць адвольна, як «духоўнае млека». Крыніцай веравызнання з’яўляецца кніга «Догматы малакан», змест якой складаюць хіліястычнае вучэнне і прароцтвы аб другім прышэсці Хрыста. Часткай культу з’яўляюцца пасты; «духоўныя» пасты патрабуюць устрымання ад зла (курэння, п’янства, весялосці і інш.), а «цялесныя» — ад ежы і вадкасці. М.-суботнікі не ўжываюць мяса, хрышчэнне ў М. «духоўнае». Сац. асновай М. заўсёды былі сяляне (раней аднадворцы і адыходнікі), а кіраўнікамі выбіраліся заможныя вяскоўцы, гандляры, прамыслоўцы і рамеснікі. У цяперашні час засталіся невял. групы М. у Закаўказзі, на Украіне, Стаўрапольскім краі, Тамбоўскай вобл., куды яны былі высланы або перасяляліся ў час праследаванняў з боку ўрада Расіі ў 19 ст.
Літ.:
Клибанов А.И. История религиозного сектантства в России. М., 1965;
Малахова И.А. Духовные христиане. М., 1970.
А.А.Цітавец.
т. 10, с. 8
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Малака́не ’хрысціянская рэлігійная сетка стараабрадцаў’ (ТСБМ). Да малако (гл.). Матывацыя: прадстаўнікі секты, якія не ўжываюць мяса, а толькі малако (Фасмер, 2, 645).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
малака́нін,
гл. малакане.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
малака́нка,
гл. малакане.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
малака́нін
назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне
|
адз. |
мн. |
| Н. |
малака́нін |
малака́не |
| Р. |
малака́ніна |
малака́н |
| Д. |
малака́ніну |
малака́нам |
| В. |
малака́ніна |
малака́н |
| Т. |
малака́нінам |
малака́намі |
| М. |
малака́ніне |
малака́нах |
Крыніцы:
krapivabr2012,
nazounik2008,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)