Макшанская мова 7/16

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

макша́нскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да мокшы, макшан, уласцівы, належыць ім. Макшанская мова.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

макша́нскі

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. макша́нскі макша́нская макша́нскае макша́нскія
Р. макша́нскага макша́нскай
макша́нскае
макша́нскага макша́нскіх
Д. макша́нскаму макша́нскай макша́нскаму макша́нскім
В. макша́нскі (неадуш.)
макша́нскага (адуш.)
макша́нскую макша́нскае макша́нскія (неадуш.)
макша́нскіх (адуш.)
Т. макша́нскім макша́нскай
макша́нскаю
макша́нскім макша́нскімі
М. макша́нскім макша́нскай макша́нскім макша́нскіх

Крыніцы: piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

МАРДО́ЎСКІЯ МО́ВЫ,

падгрупа фіна-угорскіх моў. Мовы мардвы. Распаўсюджана ў Мардовіі, Башкортастане, Татарстане, Чувашыі, Ніжагародскай, Арэнбургскай, Пензенскай, Саратаўскай і інш. абласцях Расіі. Да М.м. належаць макшанская (мокша-мардоўская) і эрзянская (эрзя-мардоўская) мовы. Шматдыялектныя. У макшанскай мове 7 галосных і 33 зычныя; націск пераважна на 1-м складзе (абумоўлены якасцю галосных словаформы). У эрзянскай мове 5 галосных і 28 зычных; націск фразавы і рытмічны. М.м. аглюцінатыўныя мовы. У значэнні прыназоўнікаў ужываюцца паслялогі. Больш за 10 склонаў, 3 тыпы скланення, адсутнасць катэгорыі роду, 7 ладоў дзеяслова, 2 спражэнні. У лексіцы шмат русізмаў, ёсць цюркізмы, балт. і іранскія запазычанні. 2 літ. мовы, якія сфарміраваліся на аснове макшанскіх і эрзянскіх дыялектаў б. адзінай агульнамардоўскай мовы: макшанская (сфарміравалася да сярэдзіны 1930-х г.) і эрзянская (у канцы 1920-х г.). Пісьменства на розных мардоўскіх дыялектах (лац. і рус. графіка) з канца 17 ст. У аснове мардоўскага пісьма рус. графіка і арфаграфія (з сярэдзіны 18 ст.).

Літ.:

Грамматика мордовских языков: Фонетика, графика, орфография, морфология. Саранск, 1980.

т. 10, с. 112

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)