макро́та

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. макро́та
Р. макро́ты
Д. макро́це
В. макро́ту
Т. макро́тай
макро́таю
М. макро́це

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

макро́та, -ы, ДМо́це, ж.

Слізістыя выдзяленні з лёгкіх або дыхальных шляхоў.

Кашаль з макротай.

|| прым. макро́тны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

макро́та ж., мед. мокро́та

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

макро́та, ‑ы, ДМ ‑роце, ж.

Слізістыя і гнойныя выдзяленні з лёгкіх або дыхальных шляхоў. Кашаль з макротай. □ — Палачкі Коха ў макроце знайшлі, — растлумачыў па ўсіх правілах медыцыны брат. Дамашэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

макро́та ж фізіял, мед uswurf m -s, -würfe, Sptum n -s, -ta; Schlimauswurf m f

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Макрота ’слізістыя і гнойныя выдзяленні з лёгкіх або дыхальных шляхоў’ (ТСБМ). Запазычана з рус. мокро́та ’тс’ (з рус. навуковай тэрміналогіі).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ха́ркі, -аў (разм.).

Макрота, якая адхаркваецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мокро́та мед. макро́та, -ты ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

sputum [ˈspju:təm] n. med. слі́на, макро́та

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

фля́гнасць, ‑і, ж.

Разм. Тое, што і макрота.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)