Макра́ны

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, множны лік, множналікавы

мн.
Н. Макра́ны
Р. Макра́н
Макра́наў
Д. Макра́нам
В. Макра́ны
Т. Макра́намі
М. Макра́нах

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

Макраны (в.) 6/213, 553, 569 (к.), 570

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

МАКРА́НЫ,

вёска ў Маларыцкім р-не Брэсцкай вобл., на аўтадарозе Брэст—Ковель (Украіна). Цэнтр сельсавета і калгаса. За 22 км на У ад горада і чыг. ст. Маларыта, 41 км ад Брэста. 777 ж., 288 двароў (1999). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Царква. Брацкія магілы сав. воінаў, партызан і ахвяр фашызму. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. За 2 км на ПдУ ад вёскі Курган Славы.

т. 9, с. 542

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ВАСІЛЕ́ЎСКІ (Мікалай Сямёнавіч) (10.12.1928, в. Макраны Капыльскага р-на Мінскай вобл. — 14.12.1989),

бел. мовазнавец. Д-р філал. н. (1986), праф. (1989). Скончыў Мінскі пед. ін-т (1954). З 1961 у Дзярж. б-цы БССР, з 1968 у Мінскім пед. ін-це замежных моў, з 1978 у Мінскім пед. ін-це. Даследаваў праблемы сучаснай бел. літ. мовы. Аўтар прац «Прадуктыўныя тыпы дзеясловаў у сучаснай беларускай мове» (1970) і «Дзеяслоўнае словаўтварэнне: Адыменныя суфіксальныя лексемы» (1985).

т. 4, с. 24

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

рыззё, ‑я, н., зб.

Разм. Старое, падранае адзенне. Пятрова жонка складвала .. [у скрыню] непатрэбнае рыззё. Новікаў. Былыя вязні ішлі праз нашы Макраны дадому. Зарослыя бародамі, у рыззі. Каліна. // Анучы, старызна. Затыкала [маці] рыззём аканіцу Ды запальвала ў кухні газніцу. Бічэль-Загнетава. Кастусь віў вуду, чапляў кручок, куплены ў праезджага каравачніка за старое рыззё, і на чарвяка лавіў тоўстых і крыху лянівых плотак. Ваданосаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

раўдо́нь Рачная нізіна; шырыня рэчышча, абалоні і заліўных лугоў (Кап.). Тое ж раўда́, раўда́нь (Кап.). Параўн. прыгаворку: Па́не Я́не-Пабія́не, па́свіў ко́ні на раўдо́ні (в. Макраны Кап. Вас.).

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)