Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
МАКРА́НКА,
рака ў Быхаўскім р-не Магілёўскай вобл., правы прыток р. Дняпро. Даўж. 21 км. Пл. вадазбору 161 км². Пачынаецца за 1,5 км на ПнУ ад в. Клятное. Асн. прыток — р. Забава (злева). Рэчышча каналізаванае.
т. 9, с. 541
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Макра́нка 1, мыкря́нка ’макрыца, Oniscus muvavius Cuv.’ (Бяльк.). Да макрэць. Аб суфіксе гл. Сцяцко (Афікс. наз., 28).
Макра́нка 2 ’паўнаводная рэчка’ (бых., Яшк.) — утварэнне з суф. ‑анка. Матывацыя няясная.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
макра́нка Паўнаводная рэчка (Бых.).
□ р. Макранка Бых.
Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)
МО́КРАЕ,
вёска ў Холстаўскім с/с Быхаўскага р-на Магілёўскай вобл., на р. Макранка; чыг. паўстанак на лініі Магілёў—Жлобін. Цэнтр калгаса. За 3 км на Пн ад г. Быхаў, 47 км ад Магілёва. 842 ж., 336 двароў (2000). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія запнулі ў Вял. Айч. вайну. Помнік архітэктуры — Успенская царква (1865).
т. 10, с. 513
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
макрата́ Увільготненае, вадзяное, гразкае або балоцістае месца (БРС). Тое ж макроцце, макра́дзь, макраццё, макра́дла, макра́нка, макра́ддзе, макры́шча, мо́кры́чча, (Слаўг.), мокрадзь (Гродз. Гарб. 220, Маг. пав. 1654 АЮЗР, XIV (дап. да т. 3), 312), макрае́ддзе (Краснап. Лемц. Дыс.), мокрае (Бых.), макрота (БРС).
□ в. Мокрадзь Лаг.
Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)