Макраліты 5/298; 6/552

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

МАКРАЛІ́ТЫ (ад макра.. + грэч. lithos камень),

буйныя (у адрозненне ад дробных мікралітаў) прылады працы, якія выраблялі з крэменю ў эпоху палеаліту. Матэрыялам для М. служылі вял. (8—20 см) крамянёвыя абломкі, пліткі, жаўлакі або нуклеусы, што апрацоўваліся спосабам грубага аббівання, нанясення буйной рэтушы. Сярод М. вылучаюць сякерападобныя прылады, цёслы, адбойнікі, грубыя скоблі і скрабкі, разцы, шырокія нажы, трохгранныя прылады тыпу пік. Вытворчасць М. панавала і ў эпоху мезаліту ў некат. абласцях Еўропы (Францыя, Паўн. Германія, паўд.-ўсх. і зах. Беларусь, паўн.-ўсх. Украіна, а таксама вярхоўі Дняпра і Волгі).

У.Ф.Ісаенка.

т. 9, с. 541

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

макралі́ты

(ад макра- + -літ)

масіўныя, груба апрацаваныя каменныя прылады (сякеры, кіркі, долаты), якія ўжываліся ў неаліце (параўн. мікраліты).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

макралі́т

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. макралі́т макралі́ты
Р. макралі́та макралі́таў
Д. макралі́ту макралі́там
В. макралі́т макралі́ты
Т. макралі́там макралі́тамі
М. макралі́це макралі́тах

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

мікралі́ты

(ад мікра- + -літ)

1) найдрабнейшыя крышталікі асноўнай масы эфузіўных горных парод;

2) дробныя каменныя прылады першабытнага чалавека; былі пашыраны ў эпоху мезаліту (параўн. макраліты).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)