македо́нскі

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. македо́нскі македо́нская македо́нскае македо́нскія
Р. македо́нскага македо́нскай
македо́нскае
македо́нскага македо́нскіх
Д. македо́нскаму македо́нскай македо́нскаму македо́нскім
В. македо́нскі (неадуш.)
македо́нскага (адуш.)
македо́нскую македо́нскае македо́нскія (неадуш.)
македо́нскіх (адуш.)
Т. македо́нскім македо́нскай
македо́нскаю
македо́нскім македо́нскімі
М. македо́нскім македо́нскай македо́нскім македо́нскіх

Крыніцы: piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

македо́нскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да Македоніі, македонцаў. Македонская мова.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

македо́нскі mazednisch

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

македо́нцы, -аў, адз. -нец, -нца, м.

Паўднёваславянскі народ, які складае асноўнае насельніцтва Македоніі.

|| ж. македо́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак.

|| прым. македо́нскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

грэ́ка-македо́нскі

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. грэ́ка-македо́нскі грэ́ка-македо́нская грэ́ка-македо́нскае грэ́ка-македо́нскія
Р. грэ́ка-македо́нскага грэ́ка-македо́нскай
грэ́ка-македо́нскае
грэ́ка-македо́нскага грэ́ка-македо́нскіх
Д. грэ́ка-македо́нскаму грэ́ка-македо́нскай грэ́ка-македо́нскаму грэ́ка-македо́нскім
В. грэ́ка-македо́нскі (неадуш.)
грэ́ка-македо́нскага (адуш.)
грэ́ка-македо́нскую грэ́ка-македо́нскае грэ́ка-македо́нскія (неадуш.)
грэ́ка-македо́нскіх (адуш.)
Т. грэ́ка-македо́нскім грэ́ка-македо́нскай
грэ́ка-македо́нскаю
грэ́ка-македо́нскім грэ́ка-македо́нскімі
М. грэ́ка-македо́нскім грэ́ка-македо́нскай грэ́ка-македо́нскім грэ́ка-македо́нскіх

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

Македонскі С. 2/98

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Аляксандр Македонскі 1/12, 149, 232, 240, 241, 281, 444, 490; 2/11, 537; 4/65, 129, 375; 5/97, 137, 140, 181; 6/356, 550; 7/508; 8/49, 622; 9/471; 10/196, 425, 590, 598; 11/79, 449, 450

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

АЛЯКСА́НДР МАКЕДО́НСКІ, Аляксандр III Вялікі (Alexandros ho Megas; 21.7.356 да н.э., г. Пела — 10.6.323 да н.э.),

цар Македоніі [336—323], славуты палкаводзец і дзярж. дзеяч стараж. свету. Сын Філіпа II. Выхавальнікам яго быў Арыстоцель. Упершыню вызначыўся ў бітве пры Херанеі (338). У 336—335 расправіўся з прэтэндэнтамі на трон і аднавіў макед. панаванне ў Грэцыі. У 334 — пач. 327, каб пераадолець эканам. і сац. крызіс грэч. гарадоў-дзяржаў (полісаў), здзейсніў паходы супраць перс. дзяржавы. Пасля перамог на р. Гранік (334), пры Ісе (333), Гаўгамелах (331) і інш. падпарадкаваў сабе царства Ахеменідаў, захапіўшы велізарныя багацці. У 329—328 заваяваў Сярэднюю Азію. З вясны 327 да 325 ажыццявіў інд. паход, заняў Пенджаб (бітва каля р. Гідасп у 326), імкнуўся дасягнуць даліны р. Ганг, але, змушаны войскам, вярнуўся ў заваяваны раней Вавілон, зрабіў яго сталіцай сваёй дзяржавы. Раптоўна памёр. Паходы Аляксандра Македонскага спрыялі ажыўленню гандл. абмену паміж Усходам і Захадам, станаўленню эліністычнай матэрыяльнай і духоўнай культуры (заснаваны больш за 70 гарадоў, у т. л. Александрыя, Герат, Кандагар). Створаная ім самая вялікая стараж. дзяржава (ад Балкан у Еўропе да Індыі і паўд. граніц Егіпта), пазбаўленая цесных унутр. сувязяў, развалілася пасля яго смерці. На яе тэр. ўзнік шэраг эліністычных дзяржаў.

Літ.:

Шифман И.Ш. Александр Македонский. Л., 1988;

Бойназаров Ф.А. Проблемы традиции и современности: Образ и личность Александра Македонского. М., 1990;

Маринович Л.П. Греки и Александр Македонский: К проблеме кризиса полиса. М., 1993.

Аляксандр Македонскі.

т. 1, с. 294

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Філіп II Македонскі 1/281; 2/5; 4/65, 364; 6/550; 10/590

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Эмілій Павел Луцый (Македонскі)

т. 18, кн. 1, с. 120

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)