ма́каўка, -і, ДМ -каўцы, мн. -і, -кавак, ж.

1. Плод маку: каробачка, дзе знаходзіцца насенне.

2. Купал царквы (разм.).

Зіхацелі царкоўныя макаўкі.

3. Верхняя частка, вяршыня чаго-н. (разм.).

Сухая м. дрэва.

4. Канец кораня конскага хваста.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Ма́каўка

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. Ма́каўка
Р. Ма́каўкі
Д. Ма́каўцы
В. Ма́каўку
Т. Ма́каўкай
Ма́каўкаю
М. Ма́каўцы

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

ма́каўка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. ма́каўка ма́каўкі
Р. ма́каўкі ма́кавак
Д. ма́каўцы ма́каўкам
В. ма́каўку ма́каўкі
Т. ма́каўкай
ма́каўкаю
ма́каўкамі
М. ма́каўцы ма́каўках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

ма́каўка I ж.

1. (плод, семенная коробочка мака) ма́ковка;

2. (церковный купол) глава́, ма́ковка; надгла́вок м., надгла́вье ср.;

3. разг. (верхняя оконечность) маку́шка, ма́ковка, верху́шка

ма́каўка II ж. основа́ние хвоста́ у ло́шади

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ма́каўка, ‑і, ДМ ‑каўцы; Р мн. ‑кавак; ж.

1. Плод маку — каробачка, дзе знаходзіцца насенне.

2. Разм. Купал царквы. У Навагранах камяніцы, а касцёл такі, што як захочаш зірнуць на яго макаўку, дык шапка падае з галавы. Сабаленка.

3. Верхняя частка, вяршыня чаго‑н. Удалечыні цямнілася макаўка вадакачкі. Алешка. Звярнулі браты на лясную сцежачку, мінулі дуб з сухой макаўкай. С. Александровіч.

4. Верхняя частка галавы. Уладзімір Верамейчык, пасунуўшы вушанку на самую макаўку галавы, разам з механікам дзелавіта, па-гаспадарску правярае спраўнасць тэхнікі. Дуброўскі.

5. Канец кораня конскага хваста.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ма́каўка ж.

1. бат. Mhnkapsel f -, -n, Mhnkopf m -(e)s, -köpfe;

2. разм. (частка галавы) Schitel m -s

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Ма́каўка1, ма́кыўка ’плод маку, галоўка’, ’верхняя частка чаго-небудзь (галавы, купала царквы, гары’ (ТСБМ, Грыг., Нас., Шат., Яшк., Мат. Гом., Ян., Сл. ПЗБ), ’рэпіца ў каровы’ (пух., З нар. сл.), гарадоц. макавіца ’тс’ (Сл. ПЗБ). У выніку намінацыі з макавая галоўка. Да мак (гл.).

Ма́каўка2, макоўка ’гарлачык белы, Nymphaea alba L.’ (гом., Кіс., Ян.) утварылася ў выніку семантычнага пераносу паводле падабенства з макаўка1 (гл.); параўн. укр. ма́ківка ’кветка маку’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ма́каўка Вяршыня гары, узгорка або дрэва («Звязда» 29/V 1966, Шчуч.). Тое ж ма́ку́шка, верх, верхаві́на́ (Слаўг.).

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

ре́пица анат. ма́каўка, -кі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

маку́шка, -і, ДМ -шцы, мн. -і, -шак, ж.

1. Вяршыня чаго-н.; верхавіна.

2. Верхняя частка галавы, макаўка.

Шапка сядзела на самай макушцы.

|| прым. маку́шачны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)