МАКАРЭ́ЎСКІ (Аляксей Мікалаевіч) (29.3.1863, Смаленская вобл., Расія — 15.10.1942),
бел. вучоны ў галіне ветэрынарыі. Магістр вет.н. (1916), праф. (1920). Скончыў Харкаўскі вет.ін-т (1904). У 1925—29 заг. кафедры ў Віцебскім вет. ін-це. Навук. працы па ўнутр. хваробах свойскай рагатай жывёлы, эпізааталогіі, гельмінталогіі.
Тв.:
Запаленне лёгкіх у рагатай жывёлы. Мн., 1930;
Сухоты свойскае жывёлы: (Пераважна ў быдла). Мн., 1930.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАКАРЭ́ЎСКІ (Аляксандр Іванавіч) (16.4.1904, с. Мушкавічы Ярцаўскага р-на Смаленскай вобл., Расія — 11.5.1979),
расійскі вучоны ў галіне самалётабудавання. Акад.АНСССР (1968, чл.-кар. з 1953). Герой Сац. Працы (1957). Скончыў Маскоўскае вышэйшае тэхн. вучылішча (1929). З 1927 у Цэнтр. аэрагідрадынамічным ін-це (у 1950—60 нач. ін-та), з 1952 праф. Маскоўскага фіз.-тэхн. ін-та. Навук. працы па знешніх нагрузках на самалёт, што сталі асновай для стварэння норм трываласці самалётаў і інш. лятальных апаратаў. Даследаваў уплыў устойлівасці і манеўранасці самалёта на перагрузку. Дзярж. прэмія СССР 1943, Ленінская прэмія 1957.