«Аб абавязковым навучанні ваеннаму майстэрству» (дэкрэт, 1918) 3/585

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

майстэ́рства

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз.
Н. майстэ́рства
Р. майстэ́рства
Д. майстэ́рству
В. майстэ́рства
Т. майстэ́рствам
М. майстэ́рстве

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

майстэ́рства, -а, н.

1. Прафесійны занятак; рамяство.

Вучыць майстэрству.

2. Вялікае ўменне, мастацтва ў якой-н. галіне.

Педагагічнае м.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

трэцеступе́нны, ‑ая, ‑ае.

Малаістотны, малаважны. Трэцеступенная роля. // Пасрэдны па сваіх якасцях, па майстэрству. Трэцеступенны выканаўца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

трэцяра́дны, ‑ая, ‑ае.

Малаістотны, малазначны. Трэцярадная справа. Трэцярадная роля. // Невысокі па сваёй вартасці, па майстэрству; пасрэдны. Трэцярадны твор.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дзівава́цца, дзівуюся, дзівуешся, дзівуецца; незак.

Разм. Здзіўляцца. Навокал стоўпілася многа цікаўных, якія прагна глядзелі, дзіваваліся майстэрству дзядзькі, датыкаліся пальцамі да жалейкі. Пестрак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

unequalled [ʌnˈi:kwəld] adj. неперася́гнуты, непераўзы́дзены; найдаскана́лейшы;

unequ a lled cruelty нечува́ная жо́рсткасць;

His skill is unequalled. Яго майстэрству няма роўнага.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

павыкі́дваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

Тое, што і павыкідаць. Не паддавалася жыта кулінарнаму майстэрству Ваські, хоць даўно павыкідваў ён з кацялка падабабкі. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

эфе́бы

(гр. epheboi)

юнакі ў Стараж. Грэцыі, якія навучаліся вайсковаму майстэрству і наведвалі школы рытараў, філосафаў.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

тка́цтва, ‑а, н.

Выраб тканіны з пражы; галіна тэкстыльнай прамысловасць звязаная з вырабам тканін. // Майстэрства, тэхніка вырабу тканін. Ганне Красных ва ўмовах новага прадпрыемства давялося .. вучыць майстэрству ткацтва іншых. «Беларусь».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)