ма́йнцкі

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. ма́йнцкі ма́йнцкая ма́йнцкае ма́йнцкія
Р. ма́йнцкага ма́йнцкай
ма́йнцкае
ма́йнцкага ма́йнцкіх
Д. ма́йнцкаму ма́йнцкай ма́йнцкаму ма́йнцкім
В. ма́йнцкі (неадуш.)
ма́йнцкага (адуш.)
ма́йнцкую ма́йнцкае ма́йнцкія (неадуш.)
ма́йнцкіх (адуш.)
Т. ма́йнцкім ма́йнцкай
ма́йнцкаю
ма́йнцкім ма́йнцкімі
М. ма́йнцкім ма́йнцкай ма́йнцкім ма́йнцкіх

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

МА́ЙНЦКАЯ КАМУ́НА Майнцкая рэспубліка,

першая рэспубліка на тэр. Германіі, якая існавала ў час акупацыі Рэйнскай вобл. войскамі рэв. Францыі ў аўстра-пруска-франц. вайну 1792—95. Абвешчана 18.3.1793 у г. Майнц Рэйнска-нямецкім нац. канвентам (першы дэмакр. парламент у герм. гісторыі), скліканым 17 сак. ням. якабінцамі (пераважна студэнты і прафесары) на чале з А.Гофманам і Г.Форстэрам, якія гуртаваліся ў засн. імі на ўзор франц. Якабінскага клуба «Т-ве сяброў свабоды і роўнасці» (вядомы як Майнцкі клуб; «клубісты» лічацца пачынальнікамі рэсп. традыцыі ў Германіі). Канвент скасаваў феад. парадкі і прыняў рашэнне аб далучэнні М.к. да Францыі. Ліквідавана ў выніку заняцця Майнца 23.7.1793 прускімі і аўстр. войскамі і аднаўлення Майнцкага курфюрства.

Літ.:

Мошковская Ю.Я. Г.Форстер — немецкий просветитель и революционер XVIII в. М., 1961;

Die Mainzer Republik. Protokolle des Jakobinerklubs. Berlin, 1975.

т. 9, с. 521

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ГУ́ТЭНБЕРГ ((Gutenberg) Іаган [1397) (1400?),

г. Майнц, Германія — 3.2.1468), нямецкі друкар, пачынальнік кнігадрукавання ў Еўропе. Вынаходнік друку з наборнай формы, прыстасавання для стандартнай адліўкі літар, а таксама сплаву, фарбаў і прэса для друкавання. Быў «залатых спраў» майстрам. У 1418—20 вучыўся ў Эрдгірцкім ун-це. Жыў у Страсбуры (Францыя, 1434 і 1436—44) і Майнцы (з 1448). У 1438 заснаваў прыватную друкарню. Выданні, надрукаваныя яго шрыфтам, пачалі з’яўляцца з 1448. Сярод іх т.зв. Майнцкі псалтыр, навукова-папулярныя кнігі павучальнага характару, календары, падручнікі і інш. У 1452—55 выдаў першае поўнааб’ёмнае выданне, шэдэўр ранняга друку — 42-радковую Біблію ў 2 т. (на лац. мове); з 180 экз. Бібліі вядома 48. У 1459—61 выдаў, відаць, у Бамбергу (цяпер г. Быдгашч, Польшча) на сродкі мясц. епіскапа 36-радковую Біблію. У 1901 у Майнцы засн. музей Гутэнберга.

Літ.:

Варбанец Н.В. Йоханн Гугенберг и начало книгопечатания в Европе: Опыт нового прочтения материала. М., 1980;

500 лет после Гутенберга. М., 1968.

т. 5, с. 551

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)