майко́пскі
прыметнік, адносны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
майко́пскі |
майко́пская |
майко́пскае |
майко́пскія |
| Р. |
майко́пскага |
майко́пскай майко́пскае |
майко́пскага |
майко́пскіх |
| Д. |
майко́пскаму |
майко́пскай |
майко́пскаму |
майко́пскім |
| В. |
майко́пскі (неадуш.) майко́пскага (адуш.) |
майко́пскую |
майко́пскае |
майко́пскія (неадуш.) майко́пскіх (адуш.) |
| Т. |
майко́пскім |
майко́пскай майко́пскаю |
майко́пскім |
майко́пскімі |
| М. |
майко́пскім |
майко́пскай |
майко́пскім |
майко́пскіх |
Крыніцы:
piskunou2012.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
Майкопскі (сорт баклажана) 2/80
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
МАЙКО́ПСКІ КУРГА́Н,
помнік эпохі ранняй бронзы (канец 3-га тыс. да н.э.) у г. Майкоп (Расія). Даследаваны ў 1897 М.І.Весялоўскім. У кургане выяўлена багатае пахаванне племяннога правадыра і яго 2 жонак. Правадыр быў пахаваны пад балдахінам, расшытым залатымі бляшкамі ў выглядзе колцаў, фігурак ільвоў і быкоў. Яго падтрымлівалі 4 сярэбраныя шасты, якія заканчваліся літымі фігурамі быкоў з золата і серабра. Каля нябожчыка стаялі 2 залатыя і 14 сярэбраных пасудзін. На адной з іх выразаны малюнак, які нагадвае абрыс Каўказскага хрыбта. Знойдзены разнастайныя медныя прылады працы, сярэбраныя і залатыя ўпрыгожанні, сердалікавыя пацеркі, прывескі з бірузы, ляпіс-лазураку і інш.
т. 9, с. 520
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ВЕСЯЛО́ЎСКІ (Мікалай Іванавіч) (ліст. 1848, Масква — 12.4.1918),
рускі археолаг. Праф. (1890). Вывучаў гісторыю і археалогію Сярэдняй Азіі, дзе рабіў раскопкі стараж. гарадоў, у т. л. Афрасіяба. Раскапаў сотні курганоў на Пд і ПдУ Расіі, сярод якіх найбагацейшыя курганы Салоха і Майкопскі. Падрыхтаваў выданне альбома стараж. мячэцей і помнікаў Самарканда. Працаваў у галіне гісторыі рус. навукі.
Тв.:
Памятники дипломатических и торговых сношений Московской Руси с Персией. Т. 1—3. СПб., 1890—98;
Мечети Самарканда. Вып. 1. СПб., 1905.
Літ.:
Записки Восточного отделения Русского археологического общества. Пг., 1921. Т. 25. С. 337—398.
т. 4, с. 121
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)