МАЗУ́РСКІЯ АЗЁРЫ,
група азёр на ПнУ Польшчы ў межах Мазурскага Паазер’я. Утвараюць сістэму, злучаную пратокамі і каналамі (19 ст.) з агульнай пл. 302 км², Найб. азёры: Снярдвы (пл. 113,8 км²), Мамры (104,9 км²), Нягоцін (26 км²), Нідскае (17,3 км²). Сцёк у бас. рэк Вісла і Прэголя. Азёры ледавіковага паходжання. Размешчаны ў паніжэннях паміж канцова-марэннымі градамі. Берагі моцна парэзаны, нізкія багністыя, высокія (да 4 м) залесеныя, са шматлікімі затокамі, астравамі і пляжамі. Суднаходства, рыбалоўства, турызм, зоны адпачынку, санаторыі. Шмат геал. (Фуледа), арніталагічных (Лукнайна) і расл. запаведнікаў. На воз. Снярдвы н.-д. станцыя Польскай АН. У час 1-й сусв. вайны 1914—18 у раёне М.а. адбываліся кровапралітныя баі паміж рас. і герм. войскамі.
Т.Каліцкі.
т. 9, с. 511
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
мазу́рскі
прыметнік, адносны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
мазу́рскі |
мазу́рская |
мазу́рскае |
мазу́рскія |
| Р. |
мазу́рскага |
мазу́рскай мазу́рскае |
мазу́рскага |
мазу́рскіх |
| Д. |
мазу́рскаму |
мазу́рскай |
мазу́рскаму |
мазу́рскім |
| В. |
мазу́рскі (неадуш.) мазу́рскага (адуш.) |
мазу́рскую |
мазу́рскае |
мазу́рскія (неадуш.) мазу́рскіх (адуш.) |
| Т. |
мазу́рскім |
мазу́рскай мазу́рскаю |
мазу́рскім |
мазу́рскімі |
| М. |
мазу́рскім |
мазу́рскай |
мазу́рскім |
мазу́рскіх |
Крыніцы:
krapivabr2012,
piskunou2012,
sbm2012,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)