МАЗУРО́К (Юрый Антонавіч) (н. 18.7.1931, г. Краснік, Польшча),
расійскі спявак (барытон). Нар.арг.СССР (1976). Скончыў Маскоўскую кансерваторыю (1960, клас С.Мігая). З 1963 саліст Вял.т-ра ў Маскве. Сярод партый: Яўген Анегін, Ялецкі, Раберт («Яўген Анегін», «Пікавая дама», «Іаланта» П.Чайкоўскага), Андрэй Балконскі («Вайна і мір» С.Пракоф’ева), Валянцін («Фауст» Ш.Гуно), Фігара («Севільскі цырульнік» Дж.Расіні), Жэрмон, граф ды Луна, Радрыга, Рэната («Травіята», «Трубадур», «Дон Карлас», «Баль-маскарад» Дж.Вердзі), Скарпія («Тоска» Дж.Пучыні). Лаўрэат Міжнар. і Усесаюзнага конкурсаў вакалістаў «Пражская вясна» (1960), імя Дж.Энеску (1961, Бухарэст), імя М.Глінкі (1962, Масква), у Манрэалі (1967).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«МЕТРАПО́ЛІТЭН-О́ПЕРА»
(Metropolitan Opera),
вядучы оперны тэатр ЗША. Адкрыты ў 1883 у Нью-Йорку акц. т-вам «Метраполітэн-опера хаўс компані». Адзіны ў ЗША пастаянны оперны т-р (працуе 7 месяцаў у год). Хор, аркестр і дапаможныя калектывы стабільныя; вядучыя салісты і дырыжоры працуюць на кантрактнай аснове. У рэпертуары ням., рус., франц., італьян., амер. оперы (з 1910-х г. на мове арыгінала). Важную ролю ў станаўленні т-ра адыграў першы дырыжор Л.Дамраш (маст. кіраўнік з 1884). У «М.-о.» выступалі лепшыя прадстаўнікі сусв.вак. культуры, у т. л.рас. Ф.Шаляпін, Г.Вішнеўская, А.Абразцова, М.Касрашвілі, Ю.Мазурок, бел. М.Гулегіна, арм. П.Лісіцыян, малд. М.Біешу. Сярод кіраўнікоў т-ра: А.Тасканіні, Э.Джонсан, Р.Бінг; спектаклямі дырыжыравалі Г.Малер, Тасканіні, Л.Стакоўскі, Э.Ансермэ, Б.Вальтэр, Д.Мітропулас, К.Бём, Л.Бернстайн, Г.Караян, З.Мета, Дж.Лівайн і інш. З 1966 т-р працуе ў новым будынку ў «Лінкальн-цэнтры».