МАЗАІ́ЧНАЯ ЭВАЛЮ́ЦЫЯ,

гл. Эвалюцыя мазаічная.

т. 9, с. 504

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

эвалюцыя мазаічная

т. 18, кн. 1, с. 40

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

мазаі́чны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да мазаікі (у 1, 2 знач.). Мазаічная майстэрня. Мазаічныя работы. // Зроблены з мазаікі, з мазаікай. Мазаічны партрэт. Мазаічныя калоны. □ Унізе вялікая падзямельная зала, абліцаваная белым мармурам, аздобленая беларускім арнаментам і мазаічнымі карцінамі з жыцця Беларусі. Дубоўка.

2. перан. Які складаецца з разнародных элементаў. Мазаічны натоўп. Мазаічная тэорыя.

3. Які мае адносіны да мазаікі (у 3 знач.). Мазаічная хвароба. // Паражоны мазаікай (у 3 знач.). Мазаічны ліст. Мазаічны плод.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

маза́іка, -і, ДМа́іцы, ж.

Узор або малюнак з рознакаляровых кавалачкаў шкла, дрэва, мармуру і пад., шчыльна падагнаных адзін да аднаго.

Каляровая м.

М. жыцця (перан.).

|| прым. мазаі́чны, -ая, -ае.

Мазаічная карціна.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мазаі́чны

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. мазаі́чны мазаі́чная мазаі́чнае мазаі́чныя
Р. мазаі́чнага мазаі́чнай
мазаі́чнае
мазаі́чнага мазаі́чных
Д. мазаі́чнаму мазаі́чнай мазаі́чнаму мазаі́чным
В. мазаі́чны (неадуш.)
мазаі́чнага (адуш.)
мазаі́чную мазаі́чнае мазаі́чныя (неадуш.)
мазаі́чных (адуш.)
Т. мазаі́чным мазаі́чнай
мазаі́чнаю
мазаі́чным мазаі́чнымі
М. мазаі́чным мазаі́чнай мазаі́чным мазаі́чных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

мазаі́чны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. мазаі́чны мазаі́чная мазаі́чнае мазаі́чныя
Р. мазаі́чнага мазаі́чнай
мазаі́чнае
мазаі́чнага мазаі́чных
Д. мазаі́чнаму мазаі́чнай мазаі́чнаму мазаі́чным
В. мазаі́чны (неадуш.)
мазаі́чнага (адуш.)
мазаі́чную мазаі́чнае мазаі́чныя (неадуш.)
мазаі́чных (адуш.)
Т. мазаі́чным мазаі́чнай
мазаі́чнаю
мазаі́чным мазаі́чнымі
М. мазаі́чным мазаі́чнай мазаі́чным мазаі́чных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

Terrzzo m - і -s, -zzi маза́ічная падло́га

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

фрагмента́рна-маза́ічны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. фрагмента́рна-маза́ічны фрагмента́рна-маза́ічная фрагмента́рна-маза́ічнае фрагмента́рна-маза́ічныя
Р. фрагмента́рна-маза́ічнага фрагмента́рна-маза́ічнай
фрагмента́рна-маза́ічнае
фрагмента́рна-маза́ічнага фрагмента́рна-маза́ічных
Д. фрагмента́рна-маза́ічнаму фрагмента́рна-маза́ічнай фрагмента́рна-маза́ічнаму фрагмента́рна-маза́ічным
В. фрагмента́рна-маза́ічны (неадуш.)
фрагмента́рна-маза́ічнага (адуш.)
фрагмента́рна-маза́ічную фрагмента́рна-маза́ічнае фрагмента́рна-маза́ічныя (неадуш.)
фрагмента́рна-маза́ічных (адуш.)
Т. фрагмента́рна-маза́ічным фрагмента́рна-маза́ічнай
фрагмента́рна-маза́ічнаю
фрагмента́рна-маза́ічным фрагмента́рна-маза́ічнымі
М. фрагмента́рна-маза́ічным фрагмента́рна-маза́ічнай фрагмента́рна-маза́ічным фрагмента́рна-маза́ічных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

МІ́НСКІ ЗАВО́Д АБЛІЦО́ВАЧНЫХ ПЛІТ З НАТУРА́ЛЬНАГА КА́МЕНЮ.

Створаны ў 1976 у Мінску. З 1991 арэнднае прадпрыемства. Асн. прадукцыя (1999): гранітныя, мармуровыя, вапняковыя пліты для абліцоўкі знешніх бакоў сцен будынкаў, надмагільныя пліты, падлогавыя пліты і падаконнікі з натуральнага каменю, гранітная і мазаічная плітка. Вырабляе элементы гар. добраўпарадкавання з бетону: тратуарныя і дарожныя барты, тратуарную плітку.

т. 10, с. 438

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ІКАНАСКО́П (ад грэч. eikōn выява, відарыс + скоп),

пераўтваральнік светлавога сігналу ў электрычны (відэасігнал); адна з першых перадавальных тэлевізійных трубак з назапашваннем эл. зарадаў. Заменены на больш дасканалыя пераўтваральнікі — відыкон, суперартыкон, ПЗС-матрыцы і інш.

Схема іканаскопа: 1 — электронны пражэктар; 2 — адхіляльная сістэма; 3 — аб’ектыў; 4 — калектар фота- і другасных электронаў; 5 — мазаічная мішэнь; 6 — сігнальная пласціна.

т. 7, с. 192

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)