мадэрніза́цыя

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. мадэрніза́цыя мадэрніза́цыі
Р. мадэрніза́цыі мадэрніза́цый
Д. мадэрніза́цыі мадэрніза́цыям
В. мадэрніза́цыю мадэрніза́цыі
Т. мадэрніза́цыяй
мадэрніза́цыяю
мадэрніза́цыямі
М. мадэрніза́цыі мадэрніза́цыях

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

мадэрніза́цыя ж. модерниза́ция

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

мадэрніза́цыя, ‑і, ж.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. мадэрнізаваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

МАДЭРНІЗА́ЦЫЯ,

змяненне, удасканаленне, якое адпавядае сучасным патрабаванням. Напр., М. абсталявання.

т. 9, с. 498

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

мадэрніза́цыя ж. Modernisíerung f -

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

мадэрніза́цыя

(фр. modernisation, ад moderne = навейшы, сучасны)

удасканаленне, абнаўленне чаго-н.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

мадэрнізава́ць, -зу́ю, -зу́еш, -зу́е; -зу́й; -зава́ны; зак. і незак., што.

1. Удасканаліць (удасканальваць) што-н. у адпаведнасці з найноўшымі патрабаваннямі, густамі.

М. цэх.

М. абсталяванне.

2. Надаць (надаваць) рысы сучаснасці з’явам і прадметам мінулага.

М. народную мелодыю.

|| наз. мадэрніза́цыя, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мадэрніза́цыя

(фр. modernisation, ад moderne = навейшы, сучасны)

змяненне чаго-н. у адпаведнасці з сучаснымі патрабаваннямі, густамі (напр. м. вытворчасці, м. ідэалогіі).

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

Мадэрнізацыя абсталявання 6/528; 7/10

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

модерниза́ция мадэрніза́цыя, -цыі ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)