магі́чна

прыслоўе, утворана ад прыметніка

станоўч. выш. найвыш.
магі́чна магі́чней -

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

магі́чна нареч. маги́чески

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

магі́чна-абра́давы

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. магі́чна-абра́давы магі́чна-абра́давая магі́чна-абра́давае магі́чна-абра́давыя
Р. магі́чна-абра́давага магі́чна-абра́давай
магі́чна-абра́давае
магі́чна-абра́давага магі́чна-абра́давых
Д. магі́чна-абра́даваму магі́чна-абра́давай магі́чна-абра́даваму магі́чна-абра́давым
В. магі́чна-абра́давы (неадуш.)
магі́чна-абра́давага (адуш.)
магі́чна-абра́давую магі́чна-абра́давае магі́чна-абра́давыя (неадуш.)
магі́чна-абра́давых (адуш.)
Т. магі́чна-абра́давым магі́чна-абра́давай
магі́чна-абра́даваю
магі́чна-абра́давым магі́чна-абра́давымі
М. магі́чна-абра́давым магі́чна-абра́давай магі́чна-абра́давым магі́чна-абра́давых

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

магі́чна-ку́льтавы

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. магі́чна-ку́льтавы магі́чна-ку́льтавая магі́чна-ку́льтавае магі́чна-ку́льтавыя
Р. магі́чна-ку́льтавага магі́чна-ку́льтавай
магі́чна-ку́льтавае
магі́чна-ку́льтавага магі́чна-ку́льтавых
Д. магі́чна-ку́льтаваму магі́чна-ку́льтавай магі́чна-ку́льтаваму магі́чна-ку́льтавым
В. магі́чна-ку́льтавы (неадуш.)
магі́чна-ку́льтавага (адуш.)
магі́чна-ку́льтавую магі́чна-ку́льтавае магі́чна-ку́льтавыя (неадуш.)
магі́чна-ку́льтавых (адуш.)
Т. магі́чна-ку́льтавым магі́чна-ку́льтавай
магі́чна-ку́льтаваю
магі́чна-ку́льтавым магі́чна-ку́льтавымі
М. магі́чна-ку́льтавым магі́чна-ку́льтавай магі́чна-ку́льтавым магі́чна-ку́льтавых

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

магі́чна-рытуа́льны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. магі́чна-рытуа́льны магі́чна-рытуа́льная магі́чна-рытуа́льнае магі́чна-рытуа́льныя
Р. магі́чна-рытуа́льнага магі́чна-рытуа́льнай
магі́чна-рытуа́льнае
магі́чна-рытуа́льнага магі́чна-рытуа́льных
Д. магі́чна-рытуа́льнаму магі́чна-рытуа́льнай магі́чна-рытуа́льнаму магі́чна-рытуа́льным
В. магі́чна-рытуа́льны (неадуш.)
магі́чна-рытуа́льнага (адуш.)
магі́чна-рытуа́льную магі́чна-рытуа́льнае магі́чна-рытуа́льныя (неадуш.)
магі́чна-рытуа́льных (адуш.)
Т. магі́чна-рытуа́льным магі́чна-рытуа́льнай
магі́чна-рытуа́льнаю
магі́чна-рытуа́льным магі́чна-рытуа́льнымі
М. магі́чна-рытуа́льным магі́чна-рытуа́льнай магі́чна-рытуа́льным магі́чна-рытуа́льных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

маги́чески нареч. магі́чна;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

magicznie

магічна

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

ШАРМ (франц. charme),

чароўнасць, прывабнасць каго-н., якая амаль магічна ўздзейнічае на прысутных.

т. 17, с. 380

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

«СТРАЛА́»,

«Ваджэнне і пахаванне стралы» («сулы»), даўні ахоўна-засцерагальны і магічна-агр. абрад усх. славян, якім завяршаўся веснавы каляндарна-земляробчы цыкл. Праводзіўся ў канцы вясны пры аглядах азімых (на Вялікдзень, Юр’я, Ушэсце). Рэгіён найб. пашырэння — Пасожжа, тэр. паміж Дняпром і Прыпяццю, часткова Гомельская, Чарнігаўская (Украіна) і Бранская (Расія) вобл. (супадае з вобласцю рассялення радзімічаў, часткова дрыгавічоў і вяцічаў). Асн. рытуальныя дзеянні: ваджэнне карагодаў, шэсці радамі («танок»), гульні, качанне па полі, закопванне «С» і інш. Шанаванне «громных стрэлак» (каменныя сякеры, молаты, коп’і, белямніты) — стараж. абрад. Паводле летапісаў 13—15 ст. і інш. пісьмовых і археал. матэрыялаў, лічылася, што яны скінуты з неба. Паводле сведчання бел. археолагаў, «громныя стрэлкі» пачалі зберагацца з неалітычных часоў.

Прымхлівае шанаванне камянёў было не толькі ва ўсх.-слав. народаў, а і ў некат. народаў Еўропы і Азіі. У Японіі «громныя стрэлкі» (рай-фунасекі) прыпісваюцца нябеснаму вартавому — богу Тэнгу. У кіт. і інд. фальклоры ўпамінаюцца вераванні ў боскае паходжанне каменных прылад. «Стрэлкі» абагаўляліся, іх насілі на целе («наузы»), ім надавалася ахоўная, магічна-лекавая і апладняльная функцыі.

На Беларусі забіты Перуном лічыўся «святым», а той, хто знаходзіў «стрэлку», лічыўся шчаслівым чалавекам. Паводле вераванняў, пажар, выкліканы маланкай, трэба тушыць малаком. Песні, якія выконваліся ў час абраду «С.», бытуюць і цяпер у пазаабрадавай паэзіі на ўсёй Беларусі. Найб. архаічныя варыянты з абрадам захаваліся ў Веткаўскім, Чачэрскім і сумежных раёнах, якія лічацца ядром распаўсюджання «С.». Паступова песні страцілі прымеркаванасць да абрадавай паэзіі. Абрад пахавання «сулы» (таксама зброя Перуна; суліца — кап’ё, рагаціна) — неаддзельны ад «С.». Падобныя да «С.» абрады пахавання Ярылы, Каструбанькі, Лялькі і інш. У сучасным бытаванні «С.» ўспрымаецца як вясёлая нар. гульня. Культ «С.» выяўляецца ў бел. тапанімічных назвах (Страліца, Стрэлка, Стрэльская Горка, Пастралкі, Стрэльск, Стралічава, Вялікія і Малыя Стралкі і інш.), у нар. мастацтве (у вышыўцы, разьбе па дрэве).

А.​Ю.​Лозка.

т. 15, с. 195

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ІНСТРУМЕНТА́ЛЬНАЯ МУ́ЗЫКА,

музыка, прызначаная для аднаго муз. інструмента, ансамбля інструментаў або аркестра. Пачатковыя формы І.м. (сігналы, гукапераймальныя, магічна-абрадавыя найгрышы) вядомы з глыбокай старажытнасці. Розныя жанры І.м. прадстаўлены ў муз. культурах розных народаў свету. У еўрап. прафес. музыцы найб. пашыраны жанры мініяцюры, варыяцый, санаты, квартэта, квінтэта, трыо, сюіты, сімфоніі, сімфанічнай паэмы, канцэрта, фантазіі. Беларусы маюць разнастайны па жанрах і відах інстр. фальклор (гл. Народная музыка, Народныя інструментальныя ансамблі). У 11—12 ст. развіццё І.м. на Беларусі звязана з ваен., гар. і княжацкім замкавым побытам, дзейнасцю скамарохаў. З 15 ст. з будаўніцтвам касцёлаў культывуецца арганная музыка. Найб. ранні ўзор свецкай быт. ансамблевай І.м. т. зв. «Полацкі сшытак». Значны рост муз. культуры Беларусі ў канцы 18—19 ст., паяўленне таленавітых выканаўцаў-інструменталістаў, шматлікіх аркестраў і ансамбляў стымулявалі кампазітарскую інстр. творчасць. А.Абрамовіч, І.Глінскі, М.Ельскі, Ф.Міладоўскі, Н.Орда стварылі багатую л-ру для скрыпкі і фп. (апрацоўкі нар. песень і танцаў, вальсы, мазуркі. паланэзы, накцюрны, маршы, праграмныя характарыстычныя п’есы, варыяцыі, санаты, скрыпічныя канцэрты). У перыяд станаўлення бел. прафес. кампазітарскай школы (1920—30-я г.) паявіліся першыя нац. сімфоніі, сімфаньеты, сімфанічныя сюіты, камерна-ансамблевыя творы, п’есы для духавых інструментаў, зарадзілася традыцыя выкарыстання ў прафес. музыцы нар. інструментаў (найперш бел. цымбалаў). У пасляваен. гады інтэнсіўна развіваюцца жанры сімфоніі, канцэрта, санаты, расшыраецца кола муз. інструментаў і складаў, для якіх бел. кампазітары пішуць творы, асвойваюцца новыя жанры (напр., камерная сімфонія, канцэрт для аркестра, таката, бурлеска і інш.). Значныя дасягненні ў сферы І.м. маюць кампазітары Л.​Абеліёвіч, М.​Аладаў, А.​Багатыроў, Г.​Вагнер, В.​Войцік, Г.​Гарэлава, Я.​Глебаў, І.​Жыновіч, В.​Капыцько, С.​Картэс, А.​Мдывані, П.​Падкавыраў, Ф.​Пыталеў, Дз.​Смольскі, Р.​Сурус, Э.​Тырманд, Я.​Цікоцкі, М.​Чуркін і інш.

І.​Дз.​Назіна.

т. 7, с. 264

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)