Кі́ева-Магіля́нскі
прыметнік, адносны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
Кі́ева-Магіля́нскі |
Кі́ева-Магіля́нская |
Кі́ева-Магіля́нскае |
Кі́ева-Магіля́нскія |
| Р. |
Кі́ева-Магіля́нскага |
Кі́ева-Магіля́нскай Кі́ева-Магіля́нскае |
Кі́ева-Магіля́нскага |
Кі́ева-Магіля́нскіх |
| Д. |
Кі́ева-Магіля́нскаму |
Кі́ева-Магіля́нскай |
Кі́ева-Магіля́нскаму |
Кі́ева-Магіля́нскім |
| В. |
Кі́ева-Магіля́нскі (неадуш.) Кі́ева-Магіля́нскага (адуш.) |
Кі́ева-Магіля́нскую |
Кі́ева-Магіля́нскае |
Кі́ева-Магіля́нскія (неадуш.) Кі́ева-Магіля́нскіх (адуш.) |
| Т. |
Кі́ева-Магіля́нскім |
Кі́ева-Магіля́нскай Кі́ева-Магіля́нскаю |
Кі́ева-Магіля́нскім |
Кі́ева-Магіля́нскімі |
| М. |
Кі́ева-Магіля́нскім |
Кі́ева-Магіля́нскай |
Кі́ева-Магіля́нскім |
Кі́ева-Магіля́нскіх |
Крыніцы:
piskunou2012.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
МАГІ́ЛА (Пётр) (10.1.1597, Малдова — 11.1.1647),
праваслаўны царкоўны і культурны дзеяч Рэчы Паспалітай. Сын гаспадара (князя) Валахіі і Малдавіі Сімяона. З 1627 кіева-пячэрскі архімандрыт. Дамогся ад каралеўскай улады дазволу на аднаўленне легальнай дзейнасці правасл. царквы ў Рэчы Паспалітай. У 1632—47 мітрапаліт кіеўскі, галіцкі і ўсяе Русі. Заснаваў Кіева-Магілянскі калегіум (1632, названы ў яго гонар), Магілёўскую правасл. епархію (1632). Як выразнік інтарэсаў вярхоў правасл. духавенства і шляхты Украіны і Беларусі выступаў супраць Брэсцкай уніі 1596. Садзейнічаў пашырэнню асветы і друкарства на Украіне, Беларусі, у Малдавіі. Непасрэдна кіраваў Віленскім, Слуцкім, Магілёўскім і Аршанскім брацтвамі з манастырамі. У 1635 наведаў Вільню, Мінск і інш. бел. гарады. Аўтар кніг, якія выкарыстоўваліся як падручнікі ў духоўных навуч. установах да пач. 20 ст. («Евангелле вучыцельнае», 1616, «Анфалагіён», 1636, «Еўхалагіён», 1646), шматлікіх палемічных пропаведзяў і інш. Складальнік «Праваслаўнага спавядання веры» (1640), якое ў 1672 на сінодзе ў Іерусаліме было адобрана як гал. дактрына ўсіх правасл. цэркваў. У 1996 кананізаваны Украінскай праваслаўнай царквой.
т. 9, с. 445
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)