Кіева-Магілянская калегія 3/238

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Кіева-Магілянская акадэмія 3/214; 10/587; 11/334

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Кі́ева-Магіля́нскі

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. Кі́ева-Магіля́нскі Кі́ева-Магіля́нская Кі́ева-Магіля́нскае Кі́ева-Магіля́нскія
Р. Кі́ева-Магіля́нскага Кі́ева-Магіля́нскай
Кі́ева-Магіля́нскае
Кі́ева-Магіля́нскага Кі́ева-Магіля́нскіх
Д. Кі́ева-Магіля́нскаму Кі́ева-Магіля́нскай Кі́ева-Магіля́нскаму Кі́ева-Магіля́нскім
В. Кі́ева-Магіля́нскі (неадуш.)
Кі́ева-Магіля́нскага (адуш.)
Кі́ева-Магіля́нскую Кі́ева-Магіля́нскае Кі́ева-Магіля́нскія (неадуш.)
Кі́ева-Магіля́нскіх (адуш.)
Т. Кі́ева-Магіля́нскім Кі́ева-Магіля́нскай
Кі́ева-Магіля́нскаю
Кі́ева-Магіля́нскім Кі́ева-Магіля́нскімі
М. Кі́ева-Магіля́нскім Кі́ева-Магіля́нскай Кі́ева-Магіля́нскім Кі́ева-Магіля́нскіх

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

КАВА́ЛЬСКІ (Мікалай Паўлавіч) (н. 19.3.1929, г. Астрог Ровенскай вобл., Украіна),

украінскі гісторык. Д-р гіст. н. (1985), праф. (1985). Засл. дз. нав. Украіны (1991). Скончыў Львоўскі ун-т (1952). З 1953 на выкладчыцкай і н.-д. рабоце. З 1994 прарэктар Астрожскага Нац. ун-та «Кіева-Магілянская акадэмія», заг. Астрожскага аддзялення Ін-та ўкр. археаграфіі і крыніцазнаўства АН Украіны. Даследуе гісторыю кнігадрукавання, крыніцазнаўства і гістарыяграфію гісторыі Украіны 15—18 ст., гісторыю ВКЛ і інш.

Тв.:

Источниковедение и археография истории Украины XVI — первой половины XVII в. Ч. 1—4. Днепропетровск, 1977—79;

Источники по истории Украины XVI — первой половины XVII в. в Литовской метрике и фондах приказов ЦГАДА. Днепропетровск, 1979.

т. 7, с. 397

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КІ́ЕЎСКАЯ АКАДЭ́МІЯ, Кіева-Магілянская акадэмія,

першая вышэйшая навуч. ўстанова, асв. і культ. цэнтр на Украіне. Існавала ў 1632—1817 у Кіеве. Створана ў выніку аб’яднання Кіеўскай брацкай школы (з 1615) і школы Кіева-Пячэрскай лаўры (з 1631) пад назвай Кіева-Магілянскага калегіума (у гонар заснавальніка мітрапаліта кіеўскага П.​Магілы). У 1701 калегіуму нададзены правы і тытул акадэміі. Курс навучання — да 12 гадоў, мела 7, а з 1689 8 класаў: фара (падрыхтоўчы клас), інфіма (малодшы клас), граматыка, сінтаксіма і вышэйшыя — паэтыка, рыторыка, філасофія і багаслоўе. Навучэнцы атрымлівалі філал. падрыхтоўку, вывучалі ўкр., грэч., лац., польск. мовы, класічную грэч. і рымскую, сярэдневяковую л-ру, гісторыю, геаграфію і багаслоўе. Пазней уведзены рус., франц., ням., стараж.-яўр. мовы, матэматыка, трыганаметрыя, фізіка, архітэктура, у апошнія гады існавання К.а. — класы дамашняй і сельскай эканомікі, медыцыны. Значнае месца займала маст. і муз. адукацыя. Б-ка акадэміі ў 2-й пал. 18 ст. мела 12 тыс. тамоў, значную колькасць рукапісаў і дакументаў (згарэла ў час пажараў у 1780 і 1811; захаваліся асобныя экз.). К.а. адыграла вял. ролю ў пашырэнні асветы не толькі на Украіне, але і Беларусі. Яна давала магчымасць вучыцца бел. правасл. моладзі (навуч. ўстановы такога ўзроўню на Беларусі таго часу былі каталіцкія). У К.а. атрымлівалі адукацыю таксама студэнты з Балгарыі, Грэцыі, Малдавіі, Расіі, Сербіі. Сярод навучэнцаў і выкладчыкаў былі І.​Канановіч-Гарбацкі, Епіфаній Славінецкі, Сімяон Полацкі, Ф.​Пракаповіч, Г.​Каніскі, С.​Косаў і інш., у 1734 вучыўся М.Ламаносаў. З канца 18 ст. пачаўся заняпад акадэміі. У 1817 зачынена, замест яе адкрыта духоўная семінарыя (у 1819 пераўтворана ў духоўную акадэмію, існавала да 1920).

т. 8, с. 251

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)