Магніевыя руды 6/517, 518

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Магніевыя сплавы 2/311; 6/348, 517—518; 10/22

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

МА́ГНІЕВЫЯ СПЛА́ВЫ,

сплавы на аснове магнію з дабаўкамі інш. элементаў (алюмінію, цынку, цырконію, марганцу, рэдказямельных элементаў). Агульная колькасць дабавак у М.с. — 10—14% па масе. Маюць малую шчыльнасць (1500—1800 кг/м³), належаць да групы лёгкіх сплаваў. Вызначаюцца высокімі ўдзельнымі трываласцю і цеплаёмістасцю. Лёгка апрацоўваюцца рэзаннем, зварваюцца, паяюцца, склейваюцца. Паводле спосабу вытв-сці адрозніваюць ліцейныя і дэфармавальныя. Выкарыстоўваюць у аўтамаб., тэкст. і аптычнай прам-сці, электра- і радыётэхніцы, паліграфіі, авіяц., ракетнай і інш. галінах тэхнікі.

т. 9, с. 477

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МА́ГНІЕВЫЯ РУ́ДЫ,

прыродныя мінер. ўтварэнні, якія маюць метал. магній або яго злучэнні ў колькасцях, дастатковых для прамысл. атрымання. Да М.р. адносяць больш за 100 мінералаў, у т. л. брусіт (41,7% магнію), магнезіт (28,8%), даламіт (18,2%), кізерыт (17,6%), бішафіт (12%), лангбейніт (11,7%), эпсаміт (9,9%), каініт (9,8%), карналіт (8,8%), расолы (2% MgO) і марскую ваду (0,13%). Асн. прамысл. радовішчы — асадкавыя, другасныя — метамарфічныя і гіпергенныя. Радовішчы ў Расіі, Бразіліі, Індыі, Аўстраліі, ЗША і інш. На Беларусі ў якасці М.р. выкарыстоўваюцца карналіт і дэвонскія расолы ў Прыпяцкім саляносным басейне.

т. 9, с. 477

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ма́гніевы

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. ма́гніевы ма́гніевая ма́гніевае ма́гніевыя
Р. ма́гніевага ма́гніевай
ма́гніевае
ма́гніевага ма́гніевых
Д. ма́гніеваму ма́гніевай ма́гніеваму ма́гніевым
В. ма́гніевы (неадуш.)
ма́гніевага (адуш.)
ма́гніевую ма́гніевае ма́гніевыя (неадуш.)
ма́гніевых (адуш.)
Т. ма́гніевым ма́гніевай
ма́гніеваю
ма́гніевым ма́гніевымі
М. ма́гніевым ма́гніевай ма́гніевым ма́гніевых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ка́ліева-ма́гніевы

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. ка́ліева-ма́гніевы ка́ліева-ма́гніевая ка́ліева-ма́гніевае ка́ліева-ма́гніевыя
Р. ка́ліева-ма́гніевага ка́ліева-ма́гніевай
ка́ліева-ма́гніевае
ка́ліева-ма́гніевага ка́ліева-ма́гніевых
Д. ка́ліева-ма́гніеваму ка́ліева-ма́гніевай ка́ліева-ма́гніеваму ка́ліева-ма́гніевым
В. ка́ліева-ма́гніевы (неадуш.)
ка́ліева-ма́гніевага (адуш.)
ка́ліева-ма́гніевую ка́ліева-ма́гніевае ка́ліева-ма́гніевыя (неадуш.)
ка́ліева-ма́гніевых (адуш.)
Т. ка́ліева-ма́гніевым ка́ліева-ма́гніевай
ка́ліева-ма́гніеваю
ка́ліева-ма́гніевым ка́ліева-ма́гніевымі
М. ка́ліева-ма́гніевым ка́ліева-ма́гніевай ка́ліева-ма́гніевым ка́ліева-ма́гніевых

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

калі́йна-ма́гніевы

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. калі́йна-ма́гніевы калі́йна-ма́гніевая калі́йна-ма́гніевае калі́йна-ма́гніевыя
Р. калі́йна-ма́гніевага калі́йна-ма́гніевай
калі́йна-ма́гніевае
калі́йна-ма́гніевага калі́йна-ма́гніевых
Д. калі́йна-ма́гніеваму калі́йна-ма́гніевай калі́йна-ма́гніеваму калі́йна-ма́гніевым
В. калі́йна-ма́гніевы (неадуш.)
калі́йна-ма́гніевага (адуш.)
калі́йна-ма́гніевую калі́йна-ма́гніевае калі́йна-ма́гніевыя (неадуш.)
калі́йна-ма́гніевых (адуш.)
Т. калі́йна-ма́гніевым калі́йна-ма́гніевай
калі́йна-ма́гніеваю
калі́йна-ма́гніевым калі́йна-ма́гніевымі
М. калі́йна-ма́гніевым калі́йна-ма́гніевай калі́йна-ма́гніевым калі́йна-ма́гніевых

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ка́льцыева-ма́гніевы

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. ка́льцыева-ма́гніевы ка́льцыева-ма́гніевая ка́льцыева-ма́гніевае ка́льцыева-ма́гніевыя
Р. ка́льцыева-ма́гніевага ка́льцыева-ма́гніевай
ка́льцыева-ма́гніевае
ка́льцыева-ма́гніевага ка́льцыева-ма́гніевых
Д. ка́льцыева-ма́гніеваму ка́льцыева-ма́гніевай ка́льцыева-ма́гніеваму ка́льцыева-ма́гніевым
В. ка́льцыева-ма́гніевы (неадуш.)
ка́льцыева-ма́гніевага (адуш.)
ка́льцыева-ма́гніевую ка́льцыева-ма́гніевае ка́льцыева-ма́гніевыя (неадуш.)
ка́льцыева-ма́гніевых (адуш.)
Т. ка́льцыева-ма́гніевым ка́льцыева-ма́гніевай
ка́льцыева-ма́гніеваю
ка́льцыева-ма́гніевым ка́льцыева-ма́гніевымі
М. ка́льцыева-ма́гніевым ка́льцыева-ма́гніевай ка́льцыева-ма́гніевым ка́льцыева-ма́гніевых

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ма́гніевы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да магнію. Магніевая ўспышка. // У складзе якога ёсць магній. Магніевыя руды.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ЛЁГКІЯ СПЛА́ВЫ,

канструкцыйныя матэрыялы з малой шчыльнасцю (да 5000 кг/м³). Найб. пашыраны алюмініевыя сплавы, берыліевыя сплавы, магніевыя сплавы, тытанавыя сплавы. Вызначаюцца высокай удзельнай трываласцю (адносіны мяжы трываласці да шчыльн. матэрыялаў). Выкарыстоўваюць у авія-, ракета-, судна- і машынабудаванні, буд-ве, электратэхніцы і інш.

т. 9, с. 229

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)