магнеты́т

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. магнеты́т
Р. магнеты́ту
Д. магнеты́ту
В. магнеты́т
Т. магнеты́там
М. магнеты́це

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

магнеты́т, -ту м., мин. магнети́т

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

магнеты́т, ‑у, М ‑тыце, м.

Мінерал чорнага колеру, які ўтрымлівае жалеза і валодае магнітнымі ўласцівасцямі; магнітны жалязняк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Магнетыт 2/71; 3/149; 4/403; 6/517; 7/325; 10/363; 11/353

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

МАГНЕТЫ́Т (ням. Magnetit ад грэч. magnētis магніт),

мінерал падкласа складаных сілікатаў, аксід двух- і трохвалентнага жалеза FeFe2O4. Мае ў сабе 31% FeO, 69% Pe2O3, 72,4% Fe. Крышталізуецца ў кубічнай сінганіі. Крышталі пераважна актаэдрычныя, зярністыя агрэгаты. Колер чорны. Бляск метал. і паўметалічны. Цв. 5,5—6. Шчыльн. 4,8—5,3 г/см³. Асн. жалезная руда. Прамысл. паклады звязаны са складанымі магматычнымі, кантактава-метасаматычнымі і рэгіянальна-метамарфічнымі ўтварэннямі. На Беларусі М. утварае жалезныя руды Аколаўскага і Навасёлкаўскага радовішчаў.

У.​Я.​Бардон.

Магнетыт.

т. 9, с. 476

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

магнеты́т

(ням. Magnetit, ад гр. magnetes = магнетычны)

мінерал класа вокіслаў і гідравокіслаў чорнага колеру, які ўтрымлівае жалеза і валодае магнітнымі ўласцівасцямі; магнітны жалязняк.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

магнеты́т-гематы́тавы

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. магнеты́т-гематы́тавы магнеты́т-гематы́тавая магнеты́т-гематы́тавае магнеты́т-гематы́тавыя
Р. магнеты́т-гематы́тавага магнеты́т-гематы́тавай
магнеты́т-гематы́тавае
магнеты́т-гематы́тавага магнеты́т-гематы́тавых
Д. магнеты́т-гематы́таваму магнеты́т-гематы́тавай магнеты́т-гематы́таваму магнеты́т-гематы́тавым
В. магнеты́т-гематы́тавы (неадуш.)
магнеты́т-гематы́тавага (адуш.)
магнеты́т-гематы́тавую магнеты́т-гематы́тавае магнеты́т-гематы́тавыя (неадуш.)
магнеты́т-гематы́тавых (адуш.)
Т. магнеты́т-гематы́тавым магнеты́т-гематы́тавай
магнеты́т-гематы́таваю
магнеты́т-гематы́тавым магнеты́т-гематы́тавымі
М. магнеты́т-гематы́тавым магнеты́т-гематы́тавай магнеты́т-гематы́тавым магнеты́т-гематы́тавых

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

магнети́т мин. магнеты́т, -ту м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Магнітны жалязняк, гл. Магнетыт

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ЛАБРАДО́РА ЖАЛЕЗАРУ́ДНЫ ПО́ЯС,

жалезарудны басейн у Канадзе. Цягнецца праз п-аў Лабрадор на 1300 км. Прымеркаваны да пратэразойскай вулканагенна-асадкавай тоўшчы Лабрадорскага прагіну. Радовішчы па паходжанні метамарфізаваныя (руды — магнетыт-гематытавыя кварцыты). Разведаныя запасы больш за 21 млрд. т руды, у якой жалеза 30—40%, багатай руды больш за 700 млн. т., у якой жалеза 51—66%. Эксплуатуецца з 1954. Цэнтры здабычы — гарады Шэфервіл, Уобуш, Маўнт-Райт, Ганьёнвіл.

т. 9, с. 83

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)