Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
магазі́нныв разн. знач. магази́нный;
~нная шы́льда — магази́нная вы́веска;
~нная касе́та — тех. магази́нная кассе́та;
~нная каро́бка — воен. магази́нная коро́бка
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
магазі́нны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да магазіна. Магазінная шыльда.// Які прадаецца або купляецца ў магазіне. Магазіннае масла.
2.Спец. Які мае адносіны да магазіна (у 2 знач.). Магазіннае ружжо. Магазінныя рамкі вулля.
•••
Магазінная каробкагл. каробка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
магазі́нны
1. Láden-, Geschäfts-, Verkáufsstellen-;
2.вайск. Magazín-;
магазі́ннае ружжо́ Magazíngewehr n -s, -e, Méhrlader m -s, -
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
магазі́н, -а, мн. -ы, -аў, м.
1. Памяшканне для гандлю чым-н.; крама.
Прамтаварны м.
2. Каробка або трубка ў апараце або прыборы, куды закладваецца што-н., напр., патроны ў аўтамат (спец.).
3. Рэзервуар у лямпе, куды наліваюць газу.
4. Склад, будынак для захавання чаго-н. (уст.).
Артылерыйскі м.
|| прым.магазі́нны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
магазі́навы, см.магазі́нны
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
магази́нныймагазі́нны, магазі́навы;
магази́нная коро́бкавоен. магазі́нная каро́бка.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
sklepowy
sklepow|y
1. крамны, магазінны;
2. ~a ж.уст.разм. прадаўшчыца; прадавачка
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
ПАЛЯЎНІ́ЧАЯ ЗБРО́Я,
халодная і агнястрэльная зброя для палявання на дзікіх звяроў і птушак, а таксама для спартыўных мэт. З глыбокай старажытнасці як П.з. выкарыстоўваліся апрацаваныя камяні, каменная сякера, кап’ё, дроцік, прашча, суліца, пазней — рагаціна, кінжал, нажы. Найважнейшымі якасцямі розных відаў П.з. была магчымасць дзеяння іх на аддаленні ад аб’екта палявання і паўторнае выкарыстанне.
Вял. значэнне мела вынаходства лука, які на працягу многіх тысячагоддзяў (аж да з’яўлення агнястрэльнай зброі) быў асн. відам П.з. ў большасці народаў (некаторыя народнасці-абарыгены карыстаюцца ім і цяпер, а стральба з лука стала самаст. відам спорту). З 1-га тыс. да н.э. на Крайняй Поўначы для палявання на марскіх звяроў выкарыстоўваўся гарпун — кідальнае дрэўка з зубчастым касцяным або метал. наканечнікам, які пасля пападання заставаўся ў целе жывёлы і цягнуў на рэмені бачнае на вадзе дрэўка. Сучасны гарпун — метал. страла на канаце, якая мае галоўку з раскрыўнымі лапамі і навінчанай гранатай, што разрываецца ў целе жывёлы; выстрэльваецца гарпуннай пушкай. У Інданезіі і Паўд. Амерыцы выкарыстоўвалася духавое ружжо — трубка (даўж. да 3 м), укладзеная ў другую трубку. Пад ціскам паветра, што ўдзімалася стралком, атручаныя стрэлы ляцелі да 40 м, паражаючы жывёл (пераважна птушак). У Стараж. Егіпце і Аўстраліі для палявання шырока выкарыстоўваўся бумеранг, які пры промаху вяртаўся да паляўнічага. У 10 ст. ў Кіеўскай Русі з’явіўся лук-самастрэл — арбалет (у Зах. Еўропе пашырыўся ў 12 ст.). Новы этап у развіцці П.з. пачаўся з паяўленнем агнястрэльнай зброі (у 12 ст. ў арабаў — модфа, у 14 ст. ў Зах. Еўропе і на Русі). У 14—15 ст. з’явіліся гладкаствольныя ружжы — аркебуза, куляўрына, пішчаль, у 16 ст. — вінтоўкі (у т. л.штуцэры), пасля вынаходства кнотавага замка створаны мушкет. З 17 ст. для палявання акрамя ваенных пачалі выкарыстоўвацца спец. паляўнічыя стрэльбы — аднаствольныя, а з 1738 двухствольныя. З 16 ст. знайшлі выкарыстанне пісталеты, з 19 ст. — рэвальверы, паляванне з якімі набывае значную папулярнасць (асабліва ў ЗША).
На тэр. Беларусі з часоў сярэдняга палеаліту выкарыстоўвалі розныя рубілы, адшчэпы, востраканечнікі, коп’і, пазней — дроцікі, кап’якідальнікі, рагаціны, гарпуны. Наканечнікі коп’яў і гарпуноў найчасцей рабілі з рагоў паўн. аленя. У раннім сярэдневякоўі быў удасканалены лук, з 12 ст. пашыралася куша (арбалет) з кольбай, ложам і мех. напінаннем цецівы. Агнястрэльная зброя пашырылася з 15 ст., да канца 19 ст. карысталіся шомпальнымі стрэльбамі: «звярынымі» і «птушынымі» ручніцамі, крамянёвымі, аднаствольнымі, пазней двухствольнымі дубальтоўкамі, у канцы 19 — пач. 20 ст. бярданкамі. Гл. таксама Зброя, Ружжо, Стрэльба.