мабі́льны, -ая, -ае.

1. Рухомы, здольны хутка перамяшчацца.

Мабільныя войскі.

2. перан. Здольны хутка дзейнічаць, прымаць рашэнні.

3. Звязаны з функцыянаваннем пераносных радыётэлефонаў.

Мабільная сувязь.

М. тэлефон.

|| наз. мабі́льнасць, -і, ж. (да 1 і 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ТЭЛЕФО́Н (ад тэле... + ...фон),

1) электраакустычная прылада для пераўтварэння эл. сігналаў у гукавыя. Бываюць эл.-магн., электрадынамічныя і п’езаэлектрычныя.

У найб. пашыраных эл.-магн. Т. ваганні мембраны ўзнаўляюць гук пад уздзеяннем эл.магн. поля, узбуджанага эл. токамі тэлеф. сігналаў. Т. з’яўляюцца састаўной часткай тэлефонных апаратаў, камутатараў, прылад для аўдыяметрыі, прыёмна-перадавальных радыёстанцый і інш.; галаўныя Т. (навушнікі) выкарыстоўваюцца для праслухоўвання праграм быт. гукаўзнаўляльнай апаратуры (напр., плеераў, радыёпрыёмнікаў, тэлевізараў).

2) Радыётэлефон — пераноснае прыёмна-перадавальнае прыстасаванне з далёкасцю дзеяння да 10 км, а таксама аўтамаб. і стацыянарнае прыстасаванне радыётэлефоннай сувязі з далёкасцю да 40—500 км (гл. Тэлефонная радыёсувязь). Хатні радыётэлефон мае аўтаномную тэлефонную трубку з мініяцюрным прыёмаперадатчыкам, які працуе на той жа хвалі, што і прыёмаперадатчык у корпусе тэлефоннага апарата, падключанага да тэлефоннай сеткі. Працуе на адлегласці да 1 км і больш.

3) Мабільны Т. — канцавая прылада сотавай радыёсувязі.

4) Пашыраная быт. назва тэлеф. апарата і нумара тэлеф. апарата абанента.

Тэлефон: а — прынцып дзеяння (1 — мікрафон, 2 — лінія сувязі; 3 — тэлефон); б — канструкцыя электрамагнітнага тэлефона (1 — накрыўка корпуса з адтулінамі; 2 — мембрана; 3 — абмоткі электрамагніта; 4 — пастаянны магніт); в — сучасны тэлефон-трубка (1 — дыяфрагма; 2 — шпуля; 3 — электрамагніт).

т. 16, с. 121

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

мабі́льны mobíl, bewéglich, bewégungsfähig;

мабі́льны тэлефон Mobíltelefon n; гл. тс. мабільнік

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

тэлефо́н м. Telefón [Telephón] n, -s, -e;

ну́мар тэлефо́на Telefónnum-mer f -, -n, Rúfnummer f -, -n;

мабі́льны тэлефо́н Handy [´hɛndi] n -s, -s, Mobíltelefon n;

спа́раны тэлефо́н Dóppelanschluss m -es, -schlüsse;

па тэлефо́не telefónisch, per Telefón;

пазвані́ць па тэлефо́не ánrufen* vt;

паклі́каць да тэлефо́на ans Telefón rúfen*;

размо́ва па тэлефо́не Telefóngespräch n -(e)s, -e, Telefonát n -(e)s, -e;

тэлефо́н заня́ты [не адка́звае] die Númmer ist besétzt;

звано́к па тэлефо́не Ánruf m -(e)s, -e;

я паста́віў сабе́ тэлефо́н ich habe mir éinen Telefónanschluss légen lássen;

сапсава́ны тэлефо́н das Telefón ist gestört;

Вас про́сяць да тэлефо́на Sie wérden am Telefón verlángt;

тэлефо́н-аўтама́т Férnsprechautomat m -en, -en;

◊

вісе́ць [сядзе́ць) на тэлефо́не an der Stríppe hängen*

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

cellphone [ˈselfəʊn] n. со́тавы тэлефо́н, мабі́льны тэлефо́н; мабі́льнік

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

komórkowy

1. клетачны;

2. ячэйкавы;

telefon komórkowy — мабільны тэлефон

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

mobile​1 [ˈməʊbaɪl] n.

1. мабі́льны тэлефо́н, мабі́льнік;

Call me on my mobile. Патэлефануй мне на мой мабільнік.

2. жылы́ аўтафурго́н, дом на ко́лах

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)