ліяфіліза́цыя

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. ліяфіліза́цыя
Р. ліяфіліза́цыі
Д. ліяфіліза́цыі
В. ліяфіліза́цыю
Т. ліяфіліза́цыяй
ліяфіліза́цыяю
М. ліяфіліза́цыі

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ЛІЯФІЛІЗА́ЦЫЯ (ад грэч. lyō раствараю + phileō люблю), ліяфільная сушка,

высушванне біял. матэрыялу ў замарожаным стане пад вакуумам. Вільгаць выдаляецца з замарожаных аб’ектаў шляхам сублімацыі лёду (пераўтварэння яго ў пару без вадкай фазы). Абязводжаны матэрыял лёгка раствараецца ў вадзе і аднаўляе свае ўласцівасці. Выкарыстоўваецца для захоўвання асн. якасцей біял. прэпаратаў (у электроннай мікраскапіі), атрымання сухой плазмы крыві, мікрабіял., харч. і хім. прамысловасці.

А.​С.​Леанцюк.

т. 9, с. 331

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ліяфіліза́цыя

(ад ліяфільнасць)

спосаб сушэння вільготных матэрыялаў (тканак або іншых біялагічных аб’ектаў) у замарожаным стане ў вакууме.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)