ліхвя́рскі

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. ліхвя́рскі ліхвя́рская ліхвя́рскае ліхвя́рскія
Р. ліхвя́рскага ліхвя́рскай
ліхвя́рскае
ліхвя́рскага ліхвя́рскіх
Д. ліхвя́рскаму ліхвя́рскай ліхвя́рскаму ліхвя́рскім
В. ліхвя́рскі (неадуш.)
ліхвя́рскага (адуш.)
ліхвя́рскую ліхвя́рскае ліхвя́рскія (неадуш.)
ліхвя́рскіх (адуш.)
Т. ліхвя́рскім ліхвя́рскай
ліхвя́рскаю
ліхвя́рскім ліхвя́рскімі
М. ліхвя́рскім ліхвя́рскай ліхвя́рскім ліхвя́рскіх

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ліхвя́рскі ростовщи́ческий;

○ л. капіта́л — ростовщи́ческий капита́л

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ліхвя́рскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да ліхвяра, ліхвярства, уласцівы ліхвяру. Ліхвярскія цэны. Ліхвярскія працэнты.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ліхвя́р, -а́, мн. -ы́, -о́ў, м.

Чалавек, які пазычае грошы пад вельмі высокія працэнты.

|| ж. ліхвя́рка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак.

|| прым. ліхвя́рскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Ліхвярскі капітал 4/8; 5/409; 6/157, 410

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ЛІХВЯ́РСКІ КАПІТА́Л,

першая гіст. форма капіталу. Прыносіў яго ўладальніку даход у выглядзе працэнта. Уласцівы дакапіталіст. спосабу вытв-сці, папярэднік пазыковага капіталу. Ліхвяры спаганялі за грашовыя пазыкі вял. працэнты, даводзячы дробных вытворцаў да галечы.

т. 9, с. 321

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ростовщи́ческий ліхвя́рскі;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

lichwiarski

ліхвярскі

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

usurious

[ju:ˈʒʊriəs]

adj.

ліхвя́рскі

Fifty per cent is a usurious rate of interest — Пяцьдзеся́т працэ́нтаў — гэ́та ліхвя́рскі працэ́нт

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

СТАТУ́Т УЛАДЗІ́МІРА МАНАМА́ХА 1113,

законы вял. кіеўскага кн. Уладзіміра Манамаха 11113—25], змешчаныя ў пашыранай рэдакцыі Рускай праўды. Прыняты прадстаўнікамі вышэйшай феад. знаці ў с. Берастова каля Кіева пасля ўступлення Уладзіміра Манамаха на велікакняжацкі прастол. Статут складаецца з 69 артыкулаў, якія змяшчаюць нормы крымін., цывільнага і суд. права. Пад уплывам Кіеўскага паўстання 1113 статут рабіў некат. ўступкі гар. нізам: вызначаліся крыніцы халопства (гл. Халопы), некалькі абмяжоўвалася ўлада гаспадара над закупамі, ліхвярскі працэнт не мог перавышаць 25% гадавых, забаранялася ператвараць у раба неплацежаздольнага купца-даўжніка, калі ён стаў такім з-за няшчаснага выпадку.

т. 15, с. 172

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)