літургі́чны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. літургі́чны літургі́чная літургі́чнае літургі́чныя
Р. літургі́чнага літургі́чнай
літургі́чнае
літургі́чнага літургі́чных
Д. літургі́чнаму літургі́чнай літургі́чнаму літургі́чным
В. літургі́чны (неадуш.)
літургі́чнага (адуш.)
літургі́чную літургі́чнае літургі́чныя (неадуш.)
літургі́чных (адуш.)
Т. літургі́чным літургі́чнай
літургі́чнаю
літургі́чным літургі́чнымі
М. літургі́чным літургі́чнай літургі́чным літургі́чных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

літургі́чны церк. литурги́ческий

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

літургі́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да літургіі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

літургі́я, -і, ж.

Хрысціянскае набажэнства, у час якога робяць прычасце; імша, абедня.

|| прым. літургі́чны, -ая, -ае і літургі́йны, -ая, -ае.

Літургічныя спевы.

Літургійны год.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

литурги́ческий літургі́чны, літургі́йны;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

літургі́йны, см. літургі́чны

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

паці́р, ‑а, м.

Літургічны сасуд у выглядзе чашы на высокай ножцы для асвячэння віна і прыняцця прычасця.

[Грэч. potér — чаша.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

liturgiczny

царк. літургійны, літургічны

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

mszalny

царк. службовы; літургічны;

kielich mszalny — пацір

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

СВЕ́РЖАНСКАЯ ФАЯ́НСАВАЯ МАНУФАКТУ́РА.

Дзейнічала ў 1742—60 у мяст. Новы Свержань Навагрудскага пав. (цяпер вёска ў Стаўбцоўскім р-не Мінскай вобл.). Заснаваў уладальнік мястэчка кн. М.​Радзівіл. Працавала больш за 50 чал. Выраблялі пераважна сталовы і аптэчны посуд, а таксама дэкар. куфэркі, шкатулкі, літургічны посуд, фігуры святых да алтароў, бюсты стараж. філосафаў для інтэр’ера б-кі Радзівілаў у Нясвіжскім замку, фаянсавыя белыя і зялёныя пячныя пліткі і інш. Традыцыі зах.-еўрап. (саксонскага) фаянсу набылі тут характэрную мясц. інтэрпрэтацыю; у вырабах адчуваецца ўплыў позняга барока. Узораў С.ф.м. захавалася мала.

Я.​М.​Сахута.

Талерка, зробленая на Свержанскай фаянсавай мануфактуры.

т. 14, с. 251

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)