Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)
літро́вы литро́вый
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
літро́вы, ‑ая, ‑ае.
Які мае ёмістасць у адзін літр, змяшчае адзін літр. Літровы збанок. Літровая пляшка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
літро́вы Líter-;
літро́вая пля́шка Líterflasche f -, -n
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
літр, -а, мн. -ы, -аў, м.
Адзінка вымярэння аб’ёму і ёмістасці, роўная 1000 см³, а таксама колькасць вадкасці такога аб’ёму.
|| прым.літро́вы, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
литро́выйлітро́вы.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
litrowy
літровы
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
БЕШАНКО́ВІЦКАЯ КЕРА́МІКА, традыцыйныя ганчарныя вырабы рамеснікаў з г.п. Бешанковічы Віцебскай вобл. Вядомая са стараж. часоў. У 1930-я г. працавала каля 30 майстроў«паліўнікаў», якія выраблялі паліваны посуд (гаршкі, гарлачы, збаны, слоі, міскі, глякі, цукарніцы і інш.). Бешанковіцкая кераміка вылучалася простымі геам. формамі, светла-чырвоным колерам, амаль поўнай адсутнасцю дэкору (зрэдку ўжываўся геам. штамп), разнастайнымі памерамі, у залежнасці ад якіх вырабы мелі розныя назвы: 10-літровы гаршчок называўся «штука», 5-літровы — «пугар», 2,5-літровы — «пяцярык», літровы — «семярык» і г.д. 100 «штук» складалі камплект. Была пашырана вытв-сць цацак. У 1934 створана арцель, пазней — прамкамбінат (існаваў да 1945). У 1950—70-я г. промыслам займаліся асобныя майстры, сярод якіх А.С.Бельскі, Т.Дз.Балтовіч.