ЛІТАФІ́ЛЬНЫЯ ЭЛЕМЕ́НТЫ,
група хім. элементаў у геахім. класіфікацыі, якія маюць вонкавую 8-электронную абалонку (паводле тыпу інертных газаў) і размяшчаюцца на ўчастках змяншэння крывой атамных аб’ёмаў. Складаюць 93% асноўнай масы мінералаў зямной кары і 97% масы солевага саставу акіянічнай вады. Да Л.э. адносяцца 55 элементаў перыядычнай сістэмы: кісларод O, крэмній Si, алюміній Al, тытан Ti, бор B, вуглярод C і інш., шчолачныя і шчолачназямельныя металы, галагены і многія рэдкія элементы. Л.э. пераважна парамагнітныя. Уваходзяць у асноўным у састаў сілікатаў, пашыраны таксама іх аксіды, галагеніды, карбанаты, сульфаты, фасфаты. Шчыльнасць злучэння Л.э. ад 2 103 да 4 103 кг/м³. Групу Л.э. вылучыў у сваёй геахім. класіфікацыі ў 1924 В.М.Гольдшміт. Дапоўніў у 1952 Э.Садэцкі-Кардаш. Па класіфікацыі А.П.Вінаградава да Л.э. адносяцца таксама атмафільныя элементы.
У.Я.Бардон.
т. 9, с. 299
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
літафі́льны
прыметнік, адносны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
літафі́льны |
літафі́льная |
літафі́льнае |
літафі́льныя |
| Р. |
літафі́льнага |
літафі́льнай літафі́льнае |
літафі́льнага |
літафі́льных |
| Д. |
літафі́льнаму |
літафі́льнай |
літафі́льнаму |
літафі́льным |
| В. |
літафі́льны (неадуш.) літафі́льнага (адуш.) |
літафі́льную |
літафі́льнае |
літафі́льныя (неадуш.) літафі́льных (адуш.) |
| Т. |
літафі́льным |
літафі́льнай літафі́льнаю |
літафі́льным |
літафі́льнымі |
| М. |
літафі́льным |
літафі́льнай |
літафі́льным |
літафі́льных |
Крыніцы:
piskunou2012.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)