літасці́васць

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 3 скланенне

адз.
Н. літасці́васць
Р. літасці́васці
Д. літасці́васці
В. літасці́васць
Т. літасці́васцю
М. літасці́васці

Іншыя варыянты: лі́тасцівасць.

Крыніцы: tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

лі́тасцівасць

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 3 скланенне

адз.
Н. лі́тасцівасць
Р. лі́тасцівасці
Д. лі́тасцівасці
В. лі́тасцівасць
Т. лі́тасцівасцю
М. лі́тасцівасці

Іншыя варыянты: літасці́васць.

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

лі́тасцівасць ж. милосе́рдие ср.

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

лі́тасцівасць і літасці́васць, ‑і, ж.

Уласцівасць літасцівага.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

літасці́васць ж. Barmhérzigkeit f -; гл. літасць

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

літасці́вы, -ая, -ае.

Схільны да літасці; спагадлівы.

Літасцівае сэрца.

|| наз. літасці́васць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

РУЖА́НСКІ ТЭА́ТР САПЕ́ГАЎ,

прыватны тэатр. Існаваў у 1765—91. Налічваў «60 артыстаў і танцоўшчыкаў». Меў муз.-оперную школу, капэлы у Ружанах (Пружанскі р-н), Дзярэчыне (Зэльвенскі р-н), Зэльве; 40 музыкантаў «пры бубнах і трубах». У ім працавалі М.​Пранчынскі як танцоўшчык, балетмайстар і пастаноўшчык («Літасцівасць Ціта», паст. 1784), К.​Чыпрыяні (з 1775) як капельмайстар і кампазітар, а таксама навучаў ігры на скрыпцы прыгонных князя. Сярод вядомых пастановак т-ра: аднаактовая опера Ж.​Русо «Вясковы чараўнік», балеты «Арынянка» і «Літасцівасць Ціта», камедыя Малінэ «Чароўнае дрэва». Т-р размяшчаўся ў Ружанскім палацавым комплексе.

Літ.:

Барышаў Г. Гарадскі і маёнткавы прыгонны тэатр на тэрыторыі Беларусі // Гісторыя беларускага тэатра. Мн., 1983. Т. 1.

т. 13, с. 435

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Bármherzigkeit f - лі́тасцівасць, міласэ́рнасць

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

милосе́рдие ср. літасці́васць, -ці ж., міласэ́рнасць, -ці ж.;

сестра́ милосе́рдия уст. міласэ́рная сястра́;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ПРАНЧЫ́НСКІ Мацей, танцоўшчык і балетмайстар 2-й пал. 18 ст. Нарадзіўся ў г. Беласток (Польшча). Вучань А.Пуціні. У 1765—72 танцоўшчык прыдворнага т-ра гетмана Браніцкага ў Беластоку, у 1774—76 у Варшаўскім т-ры балета. Як балетмайстар пераклаў для Варшаўскай сцэны балеты «Дыяна і Эндыміён», «Сідней і Сілы», «Паляванне Генрыха IV». У 1777 выступаў у Слонімскім тэатры Агінскага. У 1780—85 танцоўшчык і балетмайстар прыдворных т-раў Сапегаў у Ружанах (у 1784 паставіў балет «Літасцівасць Ціта») і Дзярэчыне. У 1794—95 дырэктар трупы ў Вільні. У 1795—98 выступаў у прыдворным Шклоўскім тэатры Зорыча.

Літ.:

Барышаў Г.І. Маёнткавыя прыгонныя тэатры // Гісторыя беларускага тэатра. Т. 1. Беларускі тэатр ад вытокаў да кастрычніка 1917 г. Мн., 1983.

т. 13, с. 13

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)