ЛІТАРЫ́НЫ (Littorinidae),

сямейства пярэдняшчэлепных малюскаў. Каля 20 відаў. Пашыраны ва ўмераных, радзей у халодных і субтрапічных морах Паўн. паўшар’я. Вядомы з палеацэну. Жывуць на літаралі (адсюль назва) да глыб. 50 м. Прамежкавыя гаспадары некат. паразітаў.

Ракавіна даўж. да 45 мм, авальна-канічная, гладкая, бывае грубая спіральная. Афарбоўка пярэстая з белымі або аранжавымі палосамі на цёмным фоне, часам аднаколерная. Кормяцца расліннасцю і дэтрытам. Раздзельнаполыя, некат. яйцажывародныя. Ядомыя.

Ракавіна літарыны.

т. 9, с. 299

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

літары́ны

(н.-лац. littorinidae)

сямейства марскіх пярэднежабравых малюскаў.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

літары́на

‘малюск’

назоўнік, агульны, адушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. літары́на літары́ны
Р. літары́ны літары́н
Д. літары́не літары́нам
В. літары́ну літары́н
Т. літары́най
літары́наю
літары́намі
М. літары́не літары́нах

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)