ЛІСЫ́ (Vulpes),

род драпежных млекакормячых сям. сабачых. 11 відаў. Пашыраны ўсюды, акрамя Антарктыды, завезены ў Аўстралію. Трапляюцца ад тундры да пустынь і высакагор’яў. На Беларусі 1 від (найб. буйны), 1 падвід — ліс звычайны, або чырвоны, сярэднярускі (V. v. vulpes). 1 падвід — паўночнаамер. карсак (V. velox hebes) — у Чырв. кнізе МСАП.

Даўж. цела да 90 см, хваста да 60 см, маса да 10 кг. Поўсць пушыстая, колер зменлівы, ад рыжага да амаль чорнага, зрэдку трапляюцца белыя (альбіносы) або чорныя (меланісты) асобіны. Жывуць у норах. Усёедныя. Манагамы. Аб’ект промыслу. Серабрыста-чорныя Л.. выведзеныя з канадскага падвіду — аб’ект зверагадоўлі.

Э.​Р.​Самусенка.

Ліс сярэднярускі.

т. 9, с. 290

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ліса́

назоўнік, агульны, адушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. ліса́ лі́сы
лісы́
Р. лісы́ лі́с
Д. лісе́ лі́сам
В. лісу́ лі́с
Т. лісо́й
лісо́ю
лі́самі
М. лісе́ лі́сах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ліс, ліса, мн. лісы́, -о́ў, м.

Самец лісы.

|| прым. лісі́ны, -ая, -ае.

Лісіная ўсмешка (перан.: хітрая).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

лісяня́ і лісянё, -ня́ці, мн.я́ты, -ня́т, н.

Дзіцяня лісы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

лі́с

назоўнік, агульны, адушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. лі́с лісы́
Р. лі́са лісо́ў
Д. лі́су ліса́м
В. лі́са лісо́ў
Т. лі́сам ліса́мі
М. лі́се ліса́х

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ліса́, -ы́, мн. лісы і (з ліч. 2, 3, 4) лісы́, ліс, ж.

1. Драпежная жывёліна сямейства сабачых з вострай мордай і доўгім пушыстым хвастом, а таксама яе футра.

Л. і ў сне курэй лічыць (прыказка).

2. перан. Хітры, ліслівы чалавек.

|| прым. лісі́ны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сіваду́шка, -і, ДМ -шцы, мн. -і, -шак, ж.

Помесь чорна-бурай і рыжай лісы, а таксама футра гэтага звярка.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

лісі́ны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да ліса, лісы, належыць лісу, лісе. Лісіная нара. Лісіны след. // Зроблены з футра ліса, лісы. Лісіны каўнер. // Уласцівы лісу, лісе; такі, як у ліса, лісы. Лісіная хітрасць.

2. перан. Хітры, ліслівы. На твары [Дабравольскага] паявілася лісіная ўсмешка. Барашка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

чарнабу́рка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак, ж. (разм.).

Чорна-бурая ліса, а таксама футра, каўнер з такой лісы.

Паліто з чарнабуркай.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

лісяня́ і лісянё, ‑няці; мн. ‑няты, ‑нят; н.

Дзіцяня лісы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)