лісцяны́, -а́я, -о́е (разм.).

1. Пра дрэвы з лістамі.

Лісцяныя дрэвы.

2. Які складаецца з лісця.

Лісцяная падсцілка.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

лісцяны́

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. лісцяны́ лісцяна́я лісцяно́е лісцяны́я
Р. лісцяно́га лісцяно́й
лісцяно́е
лісцяно́га лісцяны́х
Д. лісцяно́му лісцяно́й лісцяно́му лісцяны́м
В. лісцяны́ (неадуш.)
лісцяно́га (адуш.)
лісцяну́ю лісцяно́е лісцяны́я (неадуш.)
лісцяны́х (адуш.)
Т. лісцяны́м лісцяно́й
лісцяно́ю
лісцяны́м лісцяны́мі
М. лісцяны́м лісцяно́й лісцяны́м лісцяны́х

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

лісцяны́ разг.

1. ли́ственный;

ы́я дрэ́вы — ли́ственные дере́вья;

2. из ли́стьев; ли́ственный;

а́я падсці́лка — ли́ственная подсти́лка

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

лісцяны́, ‑ая, ‑ое.

Разм. Тое, што і лісцвяны. Ляжым на лісцяной, раней падсушанай каля агню пасцелі. Брыль. У гаі раслі розныя лісцяныя дрэвы. Якімовіч. На крокаў трыста ад хаткі быў густы лісцяны лес. Бядуля.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

про́залаць, ‑і, ж.

Залацісты прасвет, залацісты адліў у афарбоўцы. Пабліскваў прозалаццю правы пагон, быццам прышыты да пляча. Пестрак. У ярка-зялёны лісцяны ўбор гаёў прабралася першая прозалаць. Хадкевіч. Серабрыстая нітка — Павуціна плыве. Нехта прозалаць выткаў Па зялёнай канве. Іверс.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

па́параць, ‑і, ж.

Шматгадовая травяністая расліна аддзела папарацепадобных з буйнымі рассечанымі або складанымі лістамі, якая расце ў цяністых вільготных месцах. Стаяла чэрвеньская ноч, калі ў буйнай квецені красуе зямля, поўніцца сокамі лісцяны змрок лесу і ў цішыні ночы чуваць, як распраўляе малады ліст зялёная папараць, атрасаючы з сябе засохлую ігліцу. Лынькоў. // у знач. зб. Кусты, зараснік такой расліны. [Начлежнікі] ехалі на ўсю ноч, каб, абсеўшы зыркае вогнішча, слухаць таемныя гукі і галасы лесу, густа зарослага лапушной папараццю... Вітка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)