ЛІСТАЦЕ́ЛЫ, ліставідкі (Phylliidae),

сямейства насякомых атр. палачнікаў, або зданневых. Каля 20 відаў. Пашыраны пераважна ў тропіках Азіі.

Даўж. да 12,5 см. У самак цела шырокае, сплошчанае. Афарбоўка і жылкаванне надкрылаў імітуюць лісце раслін, ногі лістападобна расшыраныя. Крылы рэдукаваныя, 1 пара. Перамяшчаюцца марудна або нерухома вісяць на галінах або чаранках лісця. Самцы не падобныя да лісця, з укарочанымі надкрыламі, рухавыя, добра лятаюць. Здольныя да аўтатаміі. Расліннаедныя. Адкладваюць яйцы.

А.​В.​Дзерункоў.

Да арт. Лістацелы. Ліставідка цэйлонская: 1 — самка; 2 — самец; 3 — лічынка.

т. 9, с. 289

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

лістаце́л

назоўнік, агульны, адушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. лістаце́л лістаце́лы
Р. лістаце́ла лістаце́лаў
Д. лістаце́лу лістаце́лам
В. лістаце́ла лістаце́лаў
Т. лістаце́лам лістаце́ламі
М. лістаце́ле лістаце́лах

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ЛІСТАВІ́ДКІ,

насякомыя, гл. Лістацелы.

т. 9, с. 287

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)