ЛІРЫ́ЧНЫЯ ПЕ́СНІ пазаабрадавыя,

народныя песні, у якіх ідэйна-эмацыянальны элемент пераважае над апавядальным. Вядомыя ўсім народам свету.

Мяркуюць, што Л.п. вылучыліся з сінкрэтычнай абрадавай паэзіі. З развіццём грамадства яны набывалі самастойнасць, глыбей раскрывалі духоўны свет чалавека, яго эстэт. ідэал. Змест Л.п. вельмі шырокі, ахоплівае амаль усе бакі грамадскага і асабістага жыцця чалавека. Паводле тэматыкі падзяляюцца на любоўныя, сямейна-бытавыя, аб родным краі, гіст. падзеях і інш., па сац. прыналежнасці — батрацкія песні, бурлацкія песні, чумацкія песні, сялянскія, казацкія, рэкруцкія, салдацкія, рабочыя і інш. песні. У адрозненне ад песень эпічных з іх тыпізацыяй навакольнай рэчаіснасці ў Л.п. на першы план выступае тыпізацыя ідэйна-эмацыянальных адносін чалавека да гэтай рэчаіснасці. Вызначальны момант паэт. сістэмы такіх Л.п. не столькі дакладнае развіццё сюжэта, колькі шэраг тыповых для традыцыйнай лірыкі сюжэтных матываў і сітуацый. Псіхалагізацыя вобраза прадугледжвае большую свабоду вобразатворчых імпульсаў, што ўплываюць на форму вершаскладання са словаабрывамі, устаўнымі выклічнікамі, паўторамі элементаў верша, якія варыянтна адцяняюць гал. думку. Рытміка-метрычная структура абумоўлена характарам мелодыі. Напевам Л.п. уласцівы непрымеркаванасць выканання (спяваюцца «калі хочаш», «абы калі») і індывідуалізацыя муз. вобраза, што вядзе да існавання мноства меладычных варыянтаў песні. Нар. песенная лірыка ахоплівае некалькі гіст. пластоў. Найб. даўні ўтвараюць Л.п., якія ўмоўна прымяркоўваюцца да розных абставін і каляндарных дат, напр., пастухоўскія («як пасуць жывёлу»), «як полюць», «лугавыя» (спяваюцца на полі), «лесавыя» і інш. Іх муз. вобразы (як і паэтычныя) знаходзяцца ў рамках стараж. песеннасці, убіраючы ў сябе многія прыкметы песень каляндарнага і сямейна-абрадавага цыклаў (сціснуты гукавы дыяпазон, неразгорнутая меладычная страфа), але ў адрозненне ад каляндарных і сямейна-абрадавых песень з групавым прымацаваннем некалькіх паэт. тэкстаў да аднаго тыповага напеву ў Л.п. звычайна кожнаму тэксту адпавядае свой напеў. Найчасцей гэта напевы адзіночнай традыцыі выканання з тонкім інтанацыйным і рытмічным вар’іраваннем.

Асн. масіў бел. нар. Л.п. складаюць песні больш позняга гісторыка-стылявога пласта, узнікненне якіх адносяць да эпохі фарміравання бел. народнасці і часоў казацка-сялянскіх паўстанняў (14—17 ст.). Яны вызначаюцца надзвычайным багаццем вобразна-эмацыянальнага складу: энергічным размахам (песні вольніцы), шматадценневай гамай пачуццяў (любоўная лірыка), вастрынёй эмацыянальных зрухаў (жартоўныя). Існуюць у сольных і хар. варыянтах. Часам адзін тэкст бытуе з некалькімі напевамі, якія нібы з розных бакоў раскрываюць паэт. змест песні. Мелодыі іх працяжна распетыя («зацягучыя», напр., «Із пуд горкі буйной вецёр вее», «далявыя», напр., «Ночы мае, ночушкі»), з разгорнутай песеннай строфікай (часта з т.зв. ланцуговымі запевамі), інтанацыйнымі кантрастамі. У паўд., усх. і цэнтр. Беларусі шматгалосыя Л.п. найчасцей распяваюцца з падводкай. Акрамя працяжных бываюць і т.зв. частыя Л.п., звязаныя ў вытоку з танцам. У муз.-паэт. стылістыцы сучасных Л.п. (партызанскія песні і інш.) побач з сялянскай фалькл. традыцыяй адчуваецца ўплыў традыцыі літ. і асабліва масавай песні. Многія з твораў прафес. л-ры фалькларызаваліся («Люблю наш край» К.​Буйло, «Над ракою ў спакою» Я.​Купалы, «Зорка Венера» М.​Багдановіча, «Лясная песня» А.​Русака, «Нёман» А.​Астрэйкі, «Ручнікі» В.​Вярбы). Напевы іх народныя або складзеныя кампазітарамі. Асобная разнавіднасць Л.п. — прыпеўка.

Публ.:

Беларускія народныя песні / Запіс Р.​Шырмы. Т. 1—2. Мн., 1959—60;

Анталогія беларускай народнай песні. Мн., 1968;

Песні пра каханне. Мн., 1978;

Мажэйка З.Я. Песні Беларускага Паазер’я. Мн., 1981;

Яе ж. Песни Белорусского Полесья. Вып. 2. М., 1984;

Варфаламеева Т.Б. Песні Беларускага Панямоння. Мн., 1998.

Літ.:

Песенная лирика устной традиции. СПб., 1994;

Гілевіч Н.С. Паэтыка беларускай народнай лірыкі. Мн., 1975;

Мухаринская Л.С. Белорусская народная песня: Ист. развитие: (Очерки). Мн., 1977;

Можейко З.Я. Песенная культура Белорусского Полесья. Село Тонеж. Мн., 1971.

З.​Я.​Мажэйка.

т. 9, с. 280

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ліры́чны

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. ліры́чны ліры́чная ліры́чнае ліры́чныя
Р. ліры́чнага ліры́чнай
ліры́чнае
ліры́чнага ліры́чных
Д. ліры́чнаму ліры́чнай ліры́чнаму ліры́чным
В. ліры́чны (неадуш.)
ліры́чнага (адуш.)
ліры́чную ліры́чнае ліры́чныя (неадуш.)
ліры́чных (адуш.)
Т. ліры́чным ліры́чнай
ліры́чнаю
ліры́чным ліры́чнымі
М. ліры́чным ліры́чнай ліры́чным ліры́чных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ліры́чны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. ліры́чны ліры́чная ліры́чнае ліры́чныя
Р. ліры́чнага ліры́чнай
ліры́чнае
ліры́чнага ліры́чных
Д. ліры́чнаму ліры́чнай ліры́чнаму ліры́чным
В. ліры́чны (неадуш.)
ліры́чнага (адуш.)
ліры́чную ліры́чнае ліры́чныя (неадуш.)
ліры́чных (адуш.)
Т. ліры́чным ліры́чнай
ліры́чнаю
ліры́чным ліры́чнымі
М. ліры́чным ліры́чнай ліры́чным ліры́чных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

замілава́на-ліры́чны

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. замілава́на-ліры́чны замілава́на-ліры́чная замілава́на-ліры́чнае замілава́на-ліры́чныя
Р. замілава́на-ліры́чнага замілава́на-ліры́чнай
замілава́на-ліры́чнае
замілава́на-ліры́чнага замілава́на-ліры́чных
Д. замілава́на-ліры́чнаму замілава́на-ліры́чнай замілава́на-ліры́чнаму замілава́на-ліры́чным
В. замілава́на-ліры́чны (неадуш.)
замілава́на-ліры́чнага (адуш.)
замілава́на-ліры́чную замілава́на-ліры́чнае замілава́на-ліры́чныя (неадуш.)
замілава́на-ліры́чных (адуш.)
Т. замілава́на-ліры́чным замілава́на-ліры́чнай
замілава́на-ліры́чнаю
замілава́на-ліры́чным замілава́на-ліры́чнымі
М. замілава́на-ліры́чным замілава́на-ліры́чнай замілава́на-ліры́чным замілава́на-ліры́чных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

фрагмента́рна-ліры́чны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. фрагмента́рна-ліры́чны фрагмента́рна-ліры́чная фрагмента́рна-ліры́чнае фрагмента́рна-ліры́чныя
Р. фрагмента́рна-ліры́чнага фрагмента́рна-ліры́чнай
фрагмента́рна-ліры́чнае
фрагмента́рна-ліры́чнага фрагмента́рна-ліры́чных
Д. фрагмента́рна-ліры́чнаму фрагмента́рна-ліры́чнай фрагмента́рна-ліры́чнаму фрагмента́рна-ліры́чным
В. фрагмента́рна-ліры́чны (неадуш.)
фрагмента́рна-ліры́чнага (адуш.)
фрагмента́рна-ліры́чную фрагмента́рна-ліры́чнае фрагмента́рна-ліры́чныя (неадуш.)
фрагмента́рна-ліры́чных (адуш.)
Т. фрагмента́рна-ліры́чным фрагмента́рна-ліры́чнай
фрагмента́рна-ліры́чнаю
фрагмента́рна-ліры́чным фрагмента́рна-ліры́чнымі
М. фрагмента́рна-ліры́чным фрагмента́рна-ліры́чнай фрагмента́рна-ліры́чным фрагмента́рна-ліры́чных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

узру́шана-ліры́чны

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. узру́шана-ліры́чны узру́шана-ліры́чная узру́шана-ліры́чнае узру́шана-ліры́чныя
Р. узру́шана-ліры́чнага узру́шана-ліры́чнай
узру́шана-ліры́чнае
узру́шана-ліры́чнага узру́шана-ліры́чных
Д. узру́шана-ліры́чнаму узру́шана-ліры́чнай узру́шана-ліры́чнаму узру́шана-ліры́чным
В. узру́шана-ліры́чны (неадуш.)
узру́шана-ліры́чнага (адуш.)
узру́шана-ліры́чную узру́шана-ліры́чнае узру́шана-ліры́чныя (неадуш.)
узру́шана-ліры́чных (адуш.)
Т. узру́шана-ліры́чным узру́шана-ліры́чнай
узру́шана-ліры́чнаю
узру́шана-ліры́чным узру́шана-ліры́чнымі
М. узру́шана-ліры́чным узру́шана-ліры́чнай узру́шана-ліры́чным узру́шана-ліры́чных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

узру́шана-ліры́чны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. узру́шана-ліры́чны узру́шана-ліры́чная узру́шана-ліры́чнае узру́шана-ліры́чныя
Р. узру́шана-ліры́чнага узру́шана-ліры́чнай
узру́шана-ліры́чнае
узру́шана-ліры́чнага узру́шана-ліры́чных
Д. узру́шана-ліры́чнаму узру́шана-ліры́чнай узру́шана-ліры́чнаму узру́шана-ліры́чным
В. узру́шана-ліры́чны (неадуш.)
узру́шана-ліры́чнага (адуш.)
узру́шана-ліры́чную узру́шана-ліры́чнае узру́шана-ліры́чныя (неадуш.)
узру́шана-ліры́чных (адуш.)
Т. узру́шана-ліры́чным узру́шана-ліры́чнай
узру́шана-ліры́чнаю
узру́шана-ліры́чным узру́шана-ліры́чнымі
М. узру́шана-ліры́чным узру́шана-ліры́чнай узру́шана-ліры́чным узру́шана-ліры́чных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

інты́мна-ліры́чны

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. інты́мна-ліры́чны інты́мна-ліры́чная інты́мна-ліры́чнае інты́мна-ліры́чныя
Р. інты́мна-ліры́чнага інты́мна-ліры́чнай
інты́мна-ліры́чнае
інты́мна-ліры́чнага інты́мна-ліры́чных
Д. інты́мна-ліры́чнаму інты́мна-ліры́чнай інты́мна-ліры́чнаму інты́мна-ліры́чным
В. інты́мна-ліры́чны (неадуш.)
інты́мна-ліры́чнага (адуш.)
інты́мна-ліры́чную інты́мна-ліры́чнае інты́мна-ліры́чныя (неадуш.)
інты́мна-ліры́чных (адуш.)
Т. інты́мна-ліры́чным інты́мна-ліры́чнай
інты́мна-ліры́чнаю
інты́мна-ліры́чным інты́мна-ліры́чнымі
М. інты́мна-ліры́чным інты́мна-ліры́чнай інты́мна-ліры́чным інты́мна-ліры́чных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

любо́ўна-ліры́чны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. любо́ўна-ліры́чны любо́ўна-ліры́чная любо́ўна-ліры́чнае любо́ўна-ліры́чныя
Р. любо́ўна-ліры́чнага любо́ўна-ліры́чнай
любо́ўна-ліры́чнае
любо́ўна-ліры́чнага любо́ўна-ліры́чных
Д. любо́ўна-ліры́чнаму любо́ўна-ліры́чнай любо́ўна-ліры́чнаму любо́ўна-ліры́чным
В. любо́ўна-ліры́чны (неадуш.)
любо́ўна-ліры́чнага (адуш.)
любо́ўна-ліры́чную любо́ўна-ліры́чнае любо́ўна-ліры́чныя (неадуш.)
любо́ўна-ліры́чных (адуш.)
Т. любо́ўна-ліры́чным любо́ўна-ліры́чнай
любо́ўна-ліры́чнаю
любо́ўна-ліры́чным любо́ўна-ліры́чнымі
М. любо́ўна-ліры́чным любо́ўна-ліры́чнай любо́ўна-ліры́чным любо́ўна-ліры́чных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

мя́кка-ліры́чны

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. мя́кка-ліры́чны мя́кка-ліры́чная мя́кка-ліры́чнае мя́кка-ліры́чныя
Р. мя́кка-ліры́чнага мя́кка-ліры́чнай
мя́кка-ліры́чнае
мя́кка-ліры́чнага мя́кка-ліры́чных
Д. мя́кка-ліры́чнаму мя́кка-ліры́чнай мя́кка-ліры́чнаму мя́кка-ліры́чным
В. мя́кка-ліры́чны (неадуш.)
мя́кка-ліры́чнага (адуш.)
мя́кка-ліры́чную мя́кка-ліры́чнае мя́кка-ліры́чныя (неадуш.)
мя́кка-ліры́чных (адуш.)
Т. мя́кка-ліры́чным мя́кка-ліры́чнай
мя́кка-ліры́чнаю
мя́кка-ліры́чным мя́кка-ліры́чнымі
М. мя́кка-ліры́чным мя́кка-ліры́чнай мя́кка-ліры́чным мя́кка-ліры́чных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)