*Ліпчы́ца, лыпчы́ца ’гладун гладкі, Herniaria glabra L.’ (драг., Нар. лекс.). Да лі́пнуць (гл.). Расліна названа паводле паўзучасці сваіх сцяблін, якія, рассцілаючыся, нібы прыліпаюць да зямлі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лыпчы́ця ’расліна з сямейства павітухавых, якая паразітуе на льне’ (кобрын., Бел. хр. дыял.). Да ліпчы́ца (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)