Лі́паўка

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. Лі́паўка
Р. Лі́паўкі
Д. Лі́паўцы
В. Лі́паўку
Т. Лі́паўкай
Лі́паўкаю
М. Лі́паўцы

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

лі́паўка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. лі́паўка лі́паўкі
Р. лі́паўкі лі́павак
Д. лі́паўцы лі́паўкам
В. лі́паўку лі́паўкі
Т. лі́паўкай
лі́паўкаю
лі́паўкамі
М. лі́паўцы лі́паўках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

лі́паўка ж., разг. (бочонок, выдолбленный из липового дерева) ли́повка

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

лі́паўка, ‑і, ДМ ‑паўцы; Р мн. ‑павак; ж.

Разм. Невялікая бочка, выдзеўбаная з кругляка ліпы. Палешукі везлі ў Старочын на продаж сваё багацце: дзежкі, ліпаўкі, цабры, вёдры. Чарнышэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ЛІ́ПАЎКА,

у беларусаў выдзеўбаная з ліпы ці з вольхі пасудзіна на мёд ёмістасцю да 2 вёдзер. У сырой калодзе выдзёўбвалі асяродак, павольна высушвалі яе. Распарыўшы сценкі, устаўлялі дно; на пасудзіну нацягвалі абручы. Пашырана да сярэдзіны 20 ст.

Ліпаўка.

т. 9, с. 273

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Ліпаўка, гл. Ліпоўка

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ЛІ́ПАЎКА,

вёска ў Хоцімскім р-не Магілёўскай вобл. Цэнтр Велікаліпаўскага с/с і калгаса. За 9 км на ПнУ ад г.п. Хоцімск, 214 км ад Магілёва, 40 км ад чыг. ст. Камунары. 512 ж., 195 двароў (1999). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Помнік вызвалення ад ням.-фаш. захопнікаў. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Мемарыяльны знак на месцы спаленай в. Вітава.

т. 9, с. 273

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Ліпаўка (р., бас. Друці) 2/518 (к.); 4/496; 6/590

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Ліпаўка (в., Быхаўскі р-н) 2/498 (к.); 6/512 (к.)

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Ліпаўка (в., Хоцімскі р-н) 6/379; 11/75 (к.), 76

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)