Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Баранавіцкі завод аўтаматычных ліній 5/91; 12/683
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
АПО́РЫ ЛІ́НІЙ ЭЛЕКТРАПЕРАДА́ЧЫ,
канструкцыі (збудаванні) для падвешвання правадоў і маланкаахоўных тросаў паветр.ліній электраперадачы. Бываюць прамежкавыя (пераважна на прамых участках трасы ЛЭП) і анкерныя (у пачатку і канцы прамых участкаў ЛЭП, на паваротах, пры пераходах праз водныя і інш. перашкоды). Анкерныя апоры ліній электраперадачы прымаюць нацяжэнне правадоў і тросаў, маюць больш жорсткую і трывалую канструкцыю. У залежнасці ад колькасці падвешаных правадоў (ланцугоў) апоры ліній электраперадачы падзяляюцца на адна- і многаланцуговыя; ад канструкцыі — на аднастоечныя, А-, П- і АП-падобныя, свабоднастаячыя, з адцяжкамі. Робяцца з жалезабетону і металу, пераважна са сталі (у асн. для ЛЭП напружаннем 220 кВ і болей), а таксама з дрэва (да 110 кВ у лясных мясцовасцях).
Апоры ліній электраперадачы: а — драўляная свабоднастаячая П-падобная; б — жалезабетонная аднастоечная з адцяжкамі; в — металічная двухланцуговая.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Мінскі завод аўтаматычных ліній 1/86, 606; 3/171, 193; 5/91; 7/217, 241—242; 10/43, 206; 11/162; 12/294, 681
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
БАРА́НАВІЦКІ ЗАВО́Д АЎТАМАТЫ́ЧНЫХ ЛІ́НІЙ.
Засн. ў г. Баранавічы ў 1971, прадукцыю (агрэгатныя і спец. станкі) даў у 1974. У 1976—80 уведзены магутнасці па вытв-сці зборных металаканструкцый і чыгуннага ліцця. З 1977 асвоены выпуск аўтам.ліній (кожная ствараецца паводле індывід. праекта). Асн. прадукцыя (1995): металарэзныя станкі агрэгатныя, спец., з лікавым праграмным кіраваннем, дрэваапрацоўчыя; лініі аўтам. станочныя; заточна-скабяныя вырабы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІ́НСКІ ЗАВО́Д АЎТАМАТЫ́ЧНЫХ ЛІ́НІЙ.
Буд-ва пачата ў 1954 у Мінску. Першы станок выпушчаны ў 1957, аўтаматычная лінія — у 1959. Асн. прадукцыя: аўтаматычныя лініі з металарэзных станкоў, станкі такарныя з вертыкальным шпіндэлем і з лічбава-праграмным кіраваннем, станкі для наразання разьбы, рэзкі труб, паўаўтам. шматшпіндэльныя станкі для дакладных тэхналогій і інш. Выпускае таксама разнастайныя замкі, ключы, адліўкі з чыгуну і інш. Частка прадукцыі экспартуецца.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЎТАМАТЫЗАВА́НЫХ ТЭХНАЛАГІ́ЧНЫХ ЛІ́НІЙ І АБСТАЛЯВА́ННЯ ПА ВЫТВО́РЧАСЦІ БУДМАТЭРЫЯ́ЛАЎ НДІМіністэрства прамысловасці Рэспублікі Беларусь.
Засн. ў 1989 у Магілёве як Усесаюзны НДІ аўтаматызаваных тэхнал.ліній і абсталявання па вытв-сці будматэрыялаў на базе філіяла Усесаюзнага НДІ «Строммаш» (г. Гатчына). Асн. кірункі даследаванняў: распрацоўка дакументацыі тэхнал. абсталявання аўтаматызаваных ліній, праектаў участкаў, цэхаў, заводаў па вытв-сці будматэрыялаў; арганізацыя вытв-сці, шэф-мантаж, наладка і пуск у эксплуатацыю абсталявання і тэхнал.ліній па вытв-сці будматэрыялаў.