Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
лінь, -я́, мн. -і́, -ёў, м.
Прэснаводная рыба сямейства карпавых з тоўстым слізістым целам.
|| памянш.лінёк, -нька́, мн. -нькі́; -нько́ў, м.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ліньI (род. ліня́) м. (рыба) линь
ліньII (род. ліня́) м., мор. линь
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
лінь1, ‑я, м.
Прэснаводная рыба сямейства карпавых. У маленькіх начоўках ляжалі два ладныя язі і залацісты, тоўсты лінь.Ваданосаў.
лінь2, ‑я, м.
У марской справе — вельмі моцны тонкі канат.
[Гал. lijn.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ЛІНЬ (Tinca tinca),
рыбасям. карпавых атр. карпападобных. Пашыраны ў прэсных вадаёмах Еўразіі. На Беларусі трапляецца ўсюды, пераважна ў азёрах і поймавых вадаёмах.
Даўж. да 60 см, маса да 1 (рэдка да 7,5) кг. Цела шырокае і тоўстае з кароткім хваставым сцяблом, укрыта дробнай луской і густым слоем слізі. Спіна цёмна-зялёная, бакі бурыя з залацістым бляскам, плаўнікі цёмна-шэрыя. Корміцца доннымі беспазваночнымі і раслінамі. Аб’ект развядзення і промыслу.
Лень3 ’рыба лін, Tinca vulgaris’ (гарадоц., Нар. лекс.). Укр.лень ’тс’, рус.лень ’лінь’ і інш. рыбы: Cyprinus linca, Hucho taimen, Salmo trutta. Да лін(ь) (гл.). Чаргаванне lě‑/li‑ гл. у слове леніва.