лі́нза, -ы, мн. -ы, лінз і -аў, ж.

Род аптычнага шкла з крывалінейнымі, звычайна сферычнымі паверхнямі.

Выпуклая л.

|| прым. лі́нзавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

лі́нза

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. лі́нза лі́нзы
Р. лі́нзы лі́нз
лі́нзаў
Д. лі́нзе лі́нзам
В. лі́нзу лі́нзы
Т. лі́нзай
лі́нзаю
лі́нзамі
М. лі́нзе лі́нзах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

лі́нза ж., физ. ли́нза

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

лі́нза, ‑ы, ж.

Род аптычнага шкла са сферычнымі паверхнямі. Выпуклая лінза. Увагнутая лінза. Лінза мікраскопа.

[Ням. Linse.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Лінза 1/209, 374; 4/485; 5/379; 6/375

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ЛІ́НЗА ў геалогіі,

геалагічнае цела (горныя пароды, карысныя выкапні і інш.) круглаватай або авальнай формы. Магутнасць найб. ў сярэдзіне, памяншаецца да нуля па краях.

т. 9, с. 269

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

лі́нза ж. спец. Lnse f -, -n

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

ЛІ́НЗА (ням. Linse ад лац. lens сачавіца),

празрыстае для светлавых прамянёў цела, якое абмежавана дзвюма пераламляльнымі паверхнямі (крывалінейнымі або крывалінейнай і плоскай) і мае вось або плоскасць сіметрыі. Найб. пашыраны Л. са сферычнымі паверхнямі. Яны прызначаны для пераўтварэння формы светлавога пучка і з’яўляюцца асн. элементам аптычных сістэм (напр., Аб’ектыў, Акуляр).

Адрозніваюць збіральныя і рассейвальныя Л. Збіральная пераўтварае пучок паралельных прамянёў у пучок, які сыходзіцца ў адным пункце F′ (гал. фокусе Л.). Такая Л. ўтварае сапраўдны відарыс аб’екта, калі ён знаходзіцца перад фокусам Л., і ўяўны — калі аб’ект размешчаны паміж фокусамі і Л. (гл. Лупа). Рассейвальная Л. пераўтварае пучок паралельных прамянёў у пучок, што разыходзіцца, і заўсёды ўтварае ўяўны відарыс аб’екта. Асн. характарыстыкі Л. — фокусная адлегласць і аптычная сіла, якія характарызуюць яе пераламляльную здольнасць. Калі таўшчыня Л. значна меншая за радыусы крывізны пераламляльных паверхняў, яна наз. тонкай. Аптычная сіла Д і фокусная адлегласць 𝑓​1 тонкай Л. вызначаюцца формулай Д = ​1/𝑓​1 = (n−1) (​1/r1−​1/r2), дзе n — паказчык пераламлення матэрыялу Л., r1 і r2 — радыусы крывізны яе паверхняў; для выпуклай адносна аб’екта паверхні r>0, для ўвагнутай r<0. Адлегласці ад аптычнага цэнтра Л. да аб’екта (x) і яго відарыса (x′) звязаны паміж сабой формулай Л.: 1/x1 − 1/x = 1/ƒ′ (адлегласці ад Л. ўздоўж ходу светлавога праменя лічацца дадатнымі, супраць ходу — адмоўнымі). Гл. таксама Аберацыі аптычных сістэм, Відарыс аптычны, Павелічэнне аптычнае.

А.І.Болсун.

т. 9, с. 268

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

лі́нза

(ням. Linse = літар. чачавіца)

1) выпуклае або ўвагнутае аптычнае шкло (напр. л. тэлескопа);

2) геал. форма залягання горных парод, якая нагадвае дваякавыпуклую лінзу.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

гравітацыйная лінза

т. 18, кн. 1, с. 373

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)