Лімонная кіслата 3/602; 4/426; 6/371

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

лімонная кіслата

т. 9, с. 261

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

лімонная мята

т. 9, с. 262

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

цэ́дра, -ы, ж.

Верхні слой скуркі пладоў цытрусавых, а таксама іх высушаная скурка, якая ў патоўчаным выглядзе ўжываецца як вострая прыправа.

Лімонная ц.

|| прым. цэ́дравы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

цэ́дра ж. це́дра;

лімо́нная ц. — лимо́нная це́дра

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

це́дра цэ́дра, -ры ж.;

лимо́нная це́дра лімо́нная цэ́дра.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

лімо́нны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да лімона, лімонаў, уласцівы ім. Лімоннае дрэва. Лімонны пах. // Прыгатаваны з лімона, з лімонам. Лімонны сок. Лімоннае марожанае. Лімонная вада.

2. Светла-жоўты, колеру скуркі лімона. Лімонныя пальчаткі.

•••

Лімонная кіслата гл. кіслата.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

лімо́нны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. лімо́нны лімо́нная лімо́ннае лімо́нныя
Р. лімо́ннага лімо́ннай
лімо́ннае
лімо́ннага лімо́нных
Д. лімо́ннаму лімо́ннай лімо́ннаму лімо́нным
В. лімо́нны (неадуш.)
лімо́ннага (адуш.)
лімо́нную лімо́ннае лімо́нныя (неадуш.)
лімо́нных (адуш.)
Т. лімо́нным лімо́ннай
лімо́ннаю
лімо́нным лімо́ннымі
М. лімо́нным лімо́ннай лімо́нным лімо́нных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

Zitrnenschale

f -, -n лімо́нная ску́рка

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

цэ́дра, ‑ы, ж.

Вонкавы каляровы слой скуры ў пладоў цытрусавых (лімонаў, апельсінаў і пад.). // Высушаная апельсінавая або лімонная скурка, якая ўжываецца як вострая прыправа.

[Ад іт. cedro — цытрон.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)