ЛІМНАФІ́ЛЬНЫЯ ЖЫВЁЛЫ,

жывёлы азёр, вадасховішчаў, сажалак. Па размяшчэнні ў вадаёме вылучаюць арганізмы, якія жывуць на дне (бентас), у тоўшчы вады (нектон, планктон), на воднай паверхні, на мяжы вады і атмасферы (нейстон, плейстон). Л.ж., у адрозненне ад рэафілаў, менш патрабавальныя да колькасці кіслароду ў вадзе, у іх няма органаў прымацавання да субстрату. Асобныя віды Л.ж. разглядаюцца як біял. індыкатары воднага асяроддзя. Гл. таксама Лімнабіёнты.

В.​В.​Вежнаеец.

т. 9, с. 261

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

лімнафі́льны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. лімнафі́льны лімнафі́льная лімнафі́льнае лімнафі́льныя
Р. лімнафі́льнага лімнафі́льнай
лімнафі́льнае
лімнафі́льнага лімнафі́льных
Д. лімнафі́льнаму лімнафі́льнай лімнафі́льнаму лімнафі́льным
В. лімнафі́льны (неадуш.)
лімнафі́льнага (адуш.)
лімнафі́льную лімнафі́льнае лімнафі́льныя (неадуш.)
лімнафі́льных (адуш.)
Т. лімнафі́льным лімнафі́льнай
лімнафі́льнаю
лімнафі́льным лімнафі́льнымі
М. лімнафі́льным лімнафі́льнай лімнафі́льным лімнафі́льных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ЛІМНАБІЁНТЫ [ад грэч. limnē возера + біёнт(ы)],

расліны і жывёлы, якія жывуць у кантынентальных вадаёмах з запаволеным водаабменам (азёры, вадасховішчы, сажалкі). Расліны падзяляюць на макрафіты і мікрафіты, у жывёл вылучаюць 3 асн. групы: зоабентас (лічынкі насякомых, малашчацінкавыя чэрві, малюскі, ракападобныя), зоапланктон (калаўроткі, ракападобныя) і нектон (рыбы). Гл. таксама Лімнафільныя жывёлы.

В.​В.​Вежнавец.

т. 9, с. 260

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)