лі́лія, -і, мн. -і, -лій, ж.

Цыбульная расліна сямейства лілейных з прамым сцяблом і буйнымі кветкамі ў выглядзе звона.

Белая л.

|| прым. ліле́йны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

лі́лія

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. лі́лія лі́ліі
Р. лі́ліі лі́лій
Д. лі́ліі лі́ліям
В. лі́лію лі́ліі
Т. лі́ліяй
лі́ліяю
лі́ліямі
М. лі́ліі лі́ліях

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

лі́лія ж., бот. ли́лия;

○ вадзяна́я л. — водяна́я ли́лия; кувши́нка

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

лі́лія, ‑і, ж.

Цыбульная расліна сямейства лілейных з прамым сцяблом і буйнымі кветкамі ў выглядзе званка. Белая лілія.

•••

Вадзяная лілія — тое, што і гарлачык (у 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

лі́лія ж. гл. лілея

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

лі́лія, ліле́я

(польск. lilja, ад лац. lilium)

травяністая расліна сям. лілейных з прамым сцяблом і буйнымі кветкамі розных колераў, пашыраная пераважна ва ўмераных і субтрапічных зонах; вырошчваецца як дэкаратыўная і лекавая.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Стасевіч Лілія Яфрэмаўна

т. 15, с. 168

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ліле́йны, -ая, -ае.

1. гл. лілія.

2. перан. Пяшчотны і белы, як лілія (уст., высок.).

Лілейныя грудзі.

|| наз. ліле́йнасць, -і, ж. (да 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ліле́я, -і, мн. -і, -ле́й, ж. (паэт., уст.).

Тое, што і лілія.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

lily [ˈlɪli] n. лі́лія, ліле́я

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)