Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
МАРСКІ́Я ЛІЛЕ́Ічленістыя
(Articulata),
падклас беспазваночных жывёл кл. крынаідэй тыпу ігласкурых. Вядомы з пач. мезазою (каля 200 млн. гадоў назад). 4 атр., каля 700 відаў. Пашыраны ва ўсіх акіянах, трапляюцца да глыб. 10 км.
Цела чашкападобнае, уверх уздымаецца венчык перыстых, разгалінаваных прамянёў — «рук» (да 200) даўж. да 35 см. Маюць вапняковы шкілет з пласцінак рознай формы і памераў. У сцябліністых М.л. уніз ад чашачкі адыходзіць сцябло даўж. да 1 м, якое прымацоўваецца да грунту. У бессцябліністых М.л. — шматлікія рухомыя адросткі, з іх дапамогай некат. формы здольныя плаваць і поўзаць па дне. Кормяцца планктонам, дэтрытам. Раздзельнаполыя, развіццё з ператварэннем.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
ліле́я, ‑і, ж.
Паэт., уст. Лілія. Распластаўшы шырокія далоні лістоў, ляніва пагойдваюцца на вадзе лілеі.«Звязда».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бака́л, ‑а, м.
Пасудзіна, звычайна для шыпучых він, у выглядзе вялікай чаркі. Вяселле кіпіць і бакалы звіняць, бакалы цвітуць, як лілеі...Дудар.
[Фр. bocal.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
запо́знены, ‑ая, ‑ае.
Які з’явіўся, здарыўся са спазненнем; позні. Запозненая вясна. □ На сінім палатне ракі добра відаць сям-там запозненыя жоўтыя гарлачыкі і белыя лілеі.Арочка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
крынаідэ́і
(н.-лац. crinoidea)
клас беспазваночных жывёл тыпу ігласкурых, якія пашыраны ў марскіх водах; марскія лілеі.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
КАЛЯКВЕ́ТНІК,
лістападобныя покрыўныя органы кветкі, якія акружаюць тычынкі і песцік. У падвоенага К. (званочак) вонкавыя зялёныя лісцікі — чашачка, унутр. ярка афарбаваныя — вяночак. Просты К. складаецца з аднолькавых па афарбоўцы лісткоў (у лілеі). Бывае ярка афарбаваны, паходзіць на вяночак і наз. вяночкападобным (у цюльпана), калі К. зялёны і паходзіць на чашачку то наз. чашачкападобным (у крапівы). У некат. відаў К. адсутнічае (у вярбы, ясеня), таму кветкі наз. голымі ці бяспокрыўнымі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГО́ЛУБЕВА (Маргарыта Генадзеўна) (н. 4.6.1964, Мінск),
бел. мастак дэкар.-прыкладнога мастацтва. Скончыла Мінскае маст. вучылішча (1984). Працавала на Мінскай ф-цы маст. Вырабаў (1984 — 88). У тэхніцы батыку стварае арнаментальныя кампазіцыі, нацюрморты з кветкамі, экзатычнымі прадметамі і інш., у якіх спалучэнне лінейных узораў, колеравых плоскасцей і эфекту кракле дае прасторавую перспектыву, непаўторныя пераходы і дэкар. цэльнасць: «Лілеі», «Чырвоная ружа», «Тыгравая шкура», «Індыйскі матыў», «Хатняе цяпло» (усе 1990—96) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАНДО́МСКАЯ КАЛО́НА,
манумент на Вандомскай плошчы Парыжа. Пастаўлена ў 1806—10 (арх. Ж.Гандуэн і Ж.Б.Лепер) у гонар перамог Напалеона I. Вышыня 43,5 м. Выканана з бронзы непрыяцельскіх гармат і ўвенчана статуяй імператара па праекце А.Д.Шадэ. У 1814 статуя заменена выявай лілеі, у 1833 адноўлена. У 1863 заменена новай статуяй Напалеона ў адзенні рым. цэзара. Паводле дэкрэта Парыжскай Камуны ў 1871 разбурана як сімвал мілітарызму і захопніцкіх войнаў. Адноўлена ў 1875.