лі́заўка
назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне
|
адз. |
мн. |
| Н. |
лі́заўка |
лі́заўкі |
| Р. |
лі́заўкі |
лі́завак |
| Д. |
лі́заўцы |
лі́заўкам |
| В. |
лі́заўку |
лі́заўкі |
| Т. |
лі́заўкай лі́заўкаю |
лі́заўкамі |
| М. |
лі́заўцы |
лі́заўках |
Крыніцы:
piskunou2012.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
◎ Лі́заўка 1 ’пласцінчаты свердзел’ (Касп., Сцяшк.). Відавочна, з лёзаўка, утворанай з лязо, лёза. Да лёзіва 2 (гл.).
◎ Лізаўка 2 ’абшыўка ў кажуху’ (хоц., Мат. Маг.). Рэгіянальнае ўтварэнне. Да лізаць ’пакрываць, абдаваць сабой’ (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Лістоўка ’склюд (з шырокім лязом)’ (Інстр. 2), рус. калін. листовка ’каса з шырокім лязом’. Пад уплывам народнай этымалогіі асацыіруецца з ліст 1, ліставы, рус. листовой. Да лязо (гл.). Параўн. лізаўка 1, лызаўка.
Лістоўка 2 ’друкаваны лісток з палітычным зместам’ (ТСБМ). З рус. листовка ’тс’ (Крукоўскі, Уплыў, 110).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)