лёнавыя, -ых, мн.

Сямейства двухдольных раслін з валакністым сцяблом і алеістым насеннем.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

лё́навыя

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, субстантываваны множналікавы, ад’ектыўнае скланенне

мн.
-
Н. лё́навыя
Р. лё́навых
Д. лё́навым
В. лё́навыя
Т. лё́навымі
М. лё́навых

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

лёнавыя сущ., мн., бот. льно́вые, лёновые

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

лёнавыя, ‑ых.

Сямейства двухдольных раслін з валакністым сцяблом і алеістым насеннем, да якога адносяцца розныя віды лёну.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

лё́навы

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. лё́навы лё́навая лё́навае лё́навыя
Р. лё́навага лё́навай
лё́навае
лё́навага лё́навых
Д. лё́наваму лё́навай лё́наваму лё́навым
В. лё́навы (неадуш.)
лё́навага (адуш.)
лё́навую лё́навае лё́навыя (неадуш.)
лё́навых (адуш.)
Т. лё́навым лё́навай
лё́наваю
лё́навым лё́навымі
М. лё́навым лё́навай лё́навым лё́навых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

льно́вые мн., сущ., бот. лёнавыя, -вых.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

лёновые мн., сущ., бот. лёнавыя, -вых.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ВАЛАКНІ́СТЫЯ РАСЛІ́НЫ,

група раслін, валокны прыродныя якіх ідуць на розныя вырабы (пражу, тканіны, вяроўкі, канаты, рыбалоўныя снасці і інш.). Да іх належаць некаторыя водарасці, мохападобныя, папарацепадобныя, голанасенныя і асабліва пакрытанасенныя. Каля 2000 відаў, выкарыстоўваюцца і культывуюцца каля 600.

Найб. важныя сямействы: мальвавыя (абутылон, або канатнік, бавоўнік, кенаф), лёнавыя (лён), ліпавыя (джут, ліпа), каноплевыя (каноплі), крапіўныя (крапіва, рамі), агававыя (агава), бананавыя (тэкст. банан). Як валакністы матэрыял выкарыстоўваюцца лубяныя і драўняныя валокны, а таксама валаскі раслін, у залежнасці ад чаго валакністыя расліны падзяляюцца на валасковыя, драўняныя і лубяныя. На Беларусі з валакністых раслін культывуюцца каноплі і лён, таксама трапляюцца дзікарослыя з родаў асака, крапіва, ліпа, пажарніца, рагоз, трыснёг, хацьма і інш.

т. 3, с. 471

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)